Темы

Каб адпачынак быў цікавым

Каб адпачынак быў цікавым

Другі месяц як школьнікі бавяць час на канікулах. Каб летні адпачынак не ператварыўся ў бясконцае сядзенне за камп’ютарам — што для некаторых надзвычай прыцягальна і настолькі ж шкодна, — каб не “узяла ў палон” нуда па сябрах, цікавых занятках у гуртках, у раённым аддзеле адукацыі, спорту і турызму, па словах начальніка аддзела А.У. Баркоўскай, паклапаціліся, каб улетку хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі аздаравіліся, але і набраліся станоўчых уражанняў, і нават зарабілі грошай.

00 102— Найвялікшая падзея гэтага летняга сезону — адкрыццё аздараўленчага лагера “Бабранё-2010”. З гэтага года лагер пачаў сваё паўнацэннае функцыянаванне. 28 чэрвеня адбыўся першы заезд, які будзе доўжыцца да 15 ліпеня. Дзеці другога заезду будуць адпачываць з 18 ліпеня па 4 жніўня. У лагеры праходзяць аздараўленне 88 дзяцей, з якіх 18 — выхаванцы фізкультурна-спартыўнага лагера, створанага на базе дзіцячай спартыўна-юнацкай школы раёна.

Вядома ж, не застаюцца без увагі ў летнюю пару і тыя школьнікі, якія аддалі перавагу адпачынку па месцы жыхарства. Да 1 ліпеня працавалі лагеры працы і адпачынку на базе Ленінскага і Цялушскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ”, Туркоўскай і Брожскай сярэдніх школ. На базе гэтых жа ўстаноў адукацыі, а таксама Варатынскай СШ — лагеры такога ж накірунку, створаныя па лініі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама як другасны занятак мола­дзі. Трэба адзначыць, што ў лагерах працы і адпачынку дзеці сумяшчаюць цікавае баўленне часу з карыснымі заняткамі, навыкі якіх у будучым ім абавязкова спатрэбяцца: па рамонце мэблі, аднаўленні агароджы, работы на прышкольным участку. Тым самым маладыя людзі і аказваюць карысць школе, і распачынаюць свой працоўны стаж: на кожнага з іх заведзена працоўная кніжка, кожны за сваю работу атрымае грошы, што для дзяцей асабліва прыцягальна. Акрамя таго, у раёне распаўсюджана і карыстаецца попытам сярод школьнікаў такая форма адпачынку, як перасоўчы лагер.

Традыцыйна ён дзейнічае на базе Варатынскай школы. Сёлета працаваў у чэрвені. 30 чэрвеня адбылося афіцыйнае закрыццё перасоўчага лагера, створанага на базе Гарбацэвіцкай школы. Дадзеная форма адпачынку школьнікам надзвычай падабаецца, і гэта зразумела: яна дае ім магчымасць актыўна адпачыць, пазнаёміцца са славутасцямі іншых тэрыторый роднага краю і адкрыць для сябе новыя турысцкія маршруты.

Адзначу і тое, што з заканчэннем лагерных змен у “Бабрані-2010” і лагерах з дзённым знаходжаннем на базе школ аздараўленчая кампанія ў раёне не завершыцца. Праграма па аздараўленні дзяцей разлічана на ўвесь летні перыяд. Працягнуць сваю работу валанцёрскія атрады, сельгасбрыгады. На працягу ўсіх канікул пры школах будуць дзейнічаць гурткі па інтарэсах, спартыўныя залы, стадыёны, будуць працаваць клубныя ўстановы, бібліятэкі. Таму кожнае дзіця пры жаданні наведаць гурток, пазаймацца фізкультурай, пачытаць добрую кніжку зможа ажыццявіць яго аж да самага верасня.

Алена КАРПЕНКА. Фота Алеся КРАСАВІНА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Чистота малой родины — дело чести! Об этом наш фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Рассказываем, как наводился порядок в деревне Щатково

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

То, что нас объединяет. В Бобруйском районе проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!». В Бобруйском районе стартовала акция ГАИ

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем