Темы

Намаганні — на добры ўраджай

На гэты час, як паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама па раслінаводстве Жана Жукоўская, усе гаспадаркі займаюцца нарыхтоўкай травянога корму: рыхтуюць сена, сянаж, а ў СВК “Гігант” і сілас з адналетнікаў.

У цэлым па раёне на раніцу ўчарашняга дня было нарыхтавана каля 2 з паловай тысяч тон сена, болей за 32 тысячы тон сенажу і паўтары тысячы — сіласу. Калі параўноўваць з гэтай парой мінулага года, то сёлета корму нарыхтавана прыкладна на 30-40 працэнтаў меней. І звязана гэта, па словах галоўнага агранома раёна, з засушлівым надвор’ем і як вынік — слабой травой.

У сувязі з тым што першы ўкос ужо завершаны, а другі яшчэ не падыйшоў — нізкія начныя тэмпературы і адсутнасць дажджоў не садзейнічаюць росту раслін — у гаспадарках займаюцца касьбой няўдобіц і пасеяных рана ўвесну на корм жывёле адналетнікаў. Папаўняецца кармавая база ў гэтую пару і за кошт азімых зерневых культур. З-за засушлівага лета многія з іх блізкія да гібелі. Пакуль гэтага не адбылося цалкам, пашкоджаныя палі скошваюцца на корм жывёле. У сувязі з такой няпростай сітуацыяй гаспадаркі ў чэрвені займаліся сяўбой памежных культур — пасеяна болей за 1400 га, якія праз 50-60 дзён можна будзе выкарыстоўваць як для “зялёнай” падкормкі, так і закладкі ў траншэі.

Аналізуючы сітуацыю з нарыхтоўкай корму ў разрэзе гаспадарак, на гэты час, па словах Жаны Жукоўскай, са станоўчага боку можна вылучыць Бабруйскае ААТ “Аграмашсервіс”, дзе дастаткова травянога корму нарыхтавалі і ў мінулым годзе, і сёлета сітуацыя выглядае лепш астатніх. Для параўнання, калі ў сярэднім па раёне на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 5 ц.к. адзінак, то ў «Аграмашсервісе» — 11. Другі па велічыні паказчык — у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”. На ўмоўную галаву тут маецца каля 10 ц.к. адз.

Што датычыцца іншых сельгасработ, то на гэты час у гаспадарках завяршаюцца мерапрыемствы па доглядзе раслін. У прыватнасці, цалкам апрацаваны яравы рапс супраць кветкаеда, выкананы фунгіцыдныя апрацоўкі на пасевах азімага рапсу, часткова — яравога, вядуцца хімпраполкі цукровых буракоў, кукурузы.

Працягваюцца работы па барацьбе з пустазеллем у садах вытворчых кааператываў “Калгас імя А. Неўскага” і “Калгас імя Дзяржынскага”. Вядуцца і будуць працягвацца работы па барацьбе з хваробамі на бульбяных палях. Дадзенай культуры ў раёне пасаджана дастаткова шмат, каля адной тысячы гектараў. І, вядома ж, неабходна прыкласці ўсе намаганні, каб атрымаць урэшце добры ўраджай.

Алена КАРПЕНКА.

,

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем