Темы

“Вучань года-2009”

У апошні дзень сакавіка ў актавай зале Цэнтра культуры і вольнага часу раёна прайшоў заключны этап раённага конкурсу “Вучань года-2009”. Нягледзячы на традыцыйнасць, конкурс не губляе папулярнасці і з кожным годам збірае ўсё большую аўдыторыю. Пабалець за фіналістаў — а іх сёлета было 6 — прыехалі не толькі сябры, але і настаўнікі, і бацькі.

Каб выйсці ў фінал, вучням, якія прынялі ўдзел у конкурсе,  неабходна было зарэкамендаваць сябе з добрага боку ў двух папярэдніх турах: паказаць добрыя вынікі ў раённых, абласных, рэспубліканскіх алімпіядах, навукова-даследчых працах (1 тур) і праявіць свае здольнасці ў конкурсе даследчых работ, прысвечаных 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (2 тур). Калі ў 2-м туры прынялі ўдзел 13 школьнікаў, то да заключнага — трэцяга, паспяхова вытрымаўшы папярэднія выпрабаванні, дайшлі 6 вучняў:  Шульжык Марына з Туголіцкай школы, Дайнэка Юля — з Бортнікаўскай, Счасновіч Жэня — з Варатынскай, Аляскерава Ірына — з Гарбацэвіцкай,  а таксама Шалаеў Андрэй — з Туркоўскага ВПК “Дзіцячы сад-школа” і Барадзін Марыя — з Осаўскага.    

На суд гледачоў і журы, у склад якога ўвайшлі начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Ф.М. Багдановіч, начальнік аддзела па справах моладзі Н.У. Смірнова, дырэктар Цэнтра пазашкольнай выхаваўчай работы з навучэнцамі раёна Н.А. Барысава, загадчык раённым вучэбна-метадычным кабінетам Н.У. Бакач і метадыст  Т.У. Бокач,  фіналісты прадставілі свае візітныя карткі, прынялі ўдзел у інтэлектуальным заданні і прадэманстравалі дамашняе: творчы конкурс, прысвечаны Году роднай зямлі. З замілаваннем і любоўю пра малую радзіму і сваю сям’ю  распавяла Марына Шульжык. Ірына Аляскерава і Марыя Барадзін пазнаёмілі прысутных з паходжаннем назваў населеных пунктаў, дзе нарадзіліся, прадэманстравалі слайды з непаўторнымі краявідамі сваёй мясцовасці. Юля Дайнэка па матывах легенды пра паходжанне назвы вёскі Бортнікі стварыла мультыплікацыйны фільм. Цікавыя інсцэніроўкі прапанавалі гледачам Жэня Счасновіч і Андрэй Шалаеў.   

Конкурс, як гэта звычайна бывае,  праходзіў у напружанай і адначасова вясёлай атмасферы. Апошнюю задавалі жарты, якія гучалі са сцэны, і выступленні юных артыстаў, выхаванцаў Цэнтра пазашкольнай выхаваўчай работы.

Трэба сказаць, што барацьба за перамогу была ўпартай: усе без выключэння канкурсанты дэманстравалі шырокія веды і майстэрства трымацца на сцэне. Таму журы прыйшлося нялёгка.  Між тым усе прыйшлі да згоды: прысудзіць пачэснае званне “Вучань года-2009” вучаніцы Туголіцкай СШ Марыне Шульжык. Прыз сімпатый гледачоў дастаўся Яўгеніі Счасновіч, а пераможцам дня прызнаны Андрэй Шалаеў.

Вяртаючыся да Марыны, адзначым, што яна вучыцца ў 11 штрых-класе, марыць атрымаць вышэйшую адукацыю і стаць банкірам, а сваёй перамогай, лічыць, абавязана ўсім, хто побач: бацькам, сябрам і, вядома ж, настаўнікам.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Дмітрыя БЕГУНОВІЧА.

Последние новости

Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024
Актуально

План комплексного благоустройства территории Бобруйского района на 2024 год

3 мая 2024
Актуально

Текущий ремонт кровель жилых домов в 2024 году

3 мая 2024
80-летие освобождения Беларуси

Узницы концлагерей принимали поздравления с Днем Победы

3 мая 2024
Общество

На заседании исполкома рассмотрен вопрос о дополнительных мерах по кадровому обеспечению госорганизаций

3 мая 2024
Актуально

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Какие документы можно получить через единый портал электронных услуг

3 мая 2024
Актуально

Лукашенко приехал на Центральный командный пункт ВВС и войск ПВО

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024