Темы

З павагай да заслуг

Пра Афанасія Іосіфавіча Проніна, жыхара пасёлка Туголіца, ветэрана Вялікай Айчыннай, аднаго з тых, каму ў няпоўных 20 давялося выступіць на абарону роднай зямлі ад нямецка-фашысцкай навалы, пра ваенныя дарогі ветэрана і яго баявыя заслугі на старонках нашай газеты мы ўжо пісалі.

Для тых, хто з матэрыялам не быў знаёмы, нагадаю, што Афанасій Іосіфавіч родам з Расіі. Нарадзіўся ў Арлоўскай вобласці ў 1921 годзе. Вучыўся спачатку ў Арле, затым у Марыупале. Адтуль перад вайной, у 1944-м годзе, быў прызваны на службу на Балтыйскі флот. Там жа, на Балтыцы, застала і вайна.

— Галоўнай задачай маёй і маіх таварышаў, — прыгадвае ветэран, — была абарона Ленінграда. На подступах да горада знаходзіліся ўвесь час яго блакады. Жахлівы гэта быў час… Столькі гора прынялі людзі…

Там, пад Ленінградам, Афанасій Іосіфавіч сустрэў і вестку аб гітлераўскай капітуляцыі. Аднак ягоная ваенная служба на гэтым не скончылася. З флотам развітаўся толькі ў 1959-м годзе. Апошнім месцам нясення службы была 17-я дывізія падводных лодак. Пасля дэмабілізацыі стаў жыць у Рызе. А ў 90-я гады, цяпер ужо мінулага стагоддзя, калі шмат у каго ідэалы парушыліся, давялося пакінуць горад. Пераехалі на радзіму жонкі, у Беларусь. З той пары Афанасій Іосіфавіч жыве ў Туголіцы. Разам з жыхарамі бабруйшчыны штогод прымае ўдзел у свяце Перамогі.    

Як жывецца цяпер ветэрану? Знайшоўшы вольную хвіліну, тэлефаную Афанасію Іосіфавічу, каб пацікавіцца здароўем, настроем, калі маюцца, дык і праблемамі. Апошніх, як аказалася няма:

— Занятак мой штодня аднолькавы, — з усмешкай адказвае ветэран. — Аніякага. Прыбяруся нетаропка ў кватэры, схажу ў магазін, прыгатую ежу. Калі што патрэбна, сацыяльны работнік дапаможа. Што ўжо ў мае гады будзеш рабіць?

Тым болей што пенсіі на ўсё хапае. Дзякуй кіраўніцтву дзяржавы, што з павагай адносяцца да нашых заслуг. Суседзям па колішняй кватэры вельмі ўдзячны, увагай не абмінаюць, таксама часта наведваюцца, дапамагаюць. Кватэра цяпер у мяне прасторная. Хутка год, як кватэру на чацвёртым паверсе памянялі на другую, на першым, каб зручна было хадзіць. Так што ўсё ў мяне добра, гэтага жадаю і вам.

Ну а я на развітанне жадаю Афанасію Іосіфавічу здароўя, бо гэта, без сумнення, самае галоўнае, што трэба цяпер ветэрану.

Алена КАРПЕНКА.

Фото Дмитрия БЕГУНОВИЧА.

Последние новости

Общество

Бяспека дзяцей — клопат дарослых

2 мая 2024
В будущее вместе с нами

С благодарностью — к Героям Социалистического Труда

2 мая 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе правоохранители проведут акцию “Детство без насилия”

2 мая 2024
Общество

Дзівосы малой радзімы

2 мая 2024
Общество

З мая состоится личный прием граждан по вопросам судебно-экспертной деятельности

2 мая 2024
Общество

Великий четверг

2 мая 2024
Человек и природа

До +26°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

2 мая 2024
Общество

В Бобруйском районе в этом году построят 3 новых станции обезжелезивания

1 мая 2024
Общество

Праздник труда и 120-летие профсоюзного движения Беларуси отметили в Могилевском областном объединении профсоюзов

1 мая 2024
Общество

Виталий Сидюк: “Все, что касается человека труда, касается и профсоюзов”

1 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024