Темы

Юныя смельчакі

Юныя  смельчакі

У гады Вялікай Айчыннай вайны цяжка было ўсім, але асабліва пакутавалі дзеці. Яны — апошнія сведкі той бязлітаснай бойні.

У пачатку Вялікай Айчыннай ім было мала гадоў. Але сёння дзеці вайны ўсё часцей і часцей успамінаюць тое, што калісьці было перажыта, адчута і ўбачана. Вось урывак з успамінаў І. Казака, былога партызана-франтавіка.

16.08.1944 Сын полка встречается со своими сверстниками-детьми после освобождения города Кондапога от финских оккупантов. В. Козлов/РИА Новости
16.08.1944 Сын полка встречается со своими сверстниками-детьми после освобождения города Кондапога от финских оккупантов. В. Козлов/РИА Новости

“Дзесьці ў пачатку сакавіка 1944 года група ўзрыўнікоў з 277-й партызанскай брыгады, што размяшчалася на Клічаўшчыне, прыбыла на чарговае заданне ў Бабруйскі раён. На днёўку мы спыніліся ў лесе паміж вёскамі Саломінка і Вінаградаўка. Групай, у састаў якой уваходзіла сем чалавек, камандаваў Васіль Георгіевіч Голікаў.

У другой палове дня на адлегласці каля кіламетра ад нашага размяшчэння прагучала некалькі вінтовачных стрэлаў. Праз 15 мінут выстралы паўтарыліся амаль залпам і зусім недалёка. Мы патушылі касцёр і хутка пачулі гучную дзіцячую размову. Ва ўсіх нас была адна думка: хлапчукі знайшлі зброю і рашылі ў лесе пастраляць. Упусціць гэтую зброю мы не мелі права, але і выдаваць сябе таксама.

— Слухай, Ваня, — звярнуўся да мяне камандзір, — ты мясцовы жыхар, падыйдзі бліжэй і пастарайся пазнаць каго-небудзь з іх. Магчыма, рабяты надзейныя.

Ваня Мельнік, Віця Шавель і Ваня Пінчук аказаліся з вёскі Ціўнавічы. Ім было па трынаццаць год. У кожнага на плячы вінтоўка. Усіх я адразу пазнаў. Ведалі і яны мяне, бо да вайны хадзілі разам у Сычкаўскую школу.

— Што ж вы блукаеце па лесе і страляеце? — строга запытаў камандзір. — Вось мы вас зараз адвядзем у паліцэйскі ўчастак.

— Э..! Вы партызаны! Мы вас ужо больш месяца шукаем кожны дзень. Мы ведаем Казака і дзядзьку Сашу, — адчаканіў Віця Шавель. Ён быў і ростам вышэй сваіх таварышаў і, здавалася, самы смелы. Дзядзькам Сашам яны называлі Аляксандра Малахава з Вінаградаўкі, які быў у нашай групе.

— Тады давайце начысціню, — зноў загаварыў камандзір. — І дзе ж вы ўзялі зброю? Нашто вам спатрэбіліся  партызаны?

—У нас ёсць яшчэ тры вінтоўкі і патроны, іх схавалі ў лесе, — пахваліліся хлапчукі. А потым наперабой пачалі расказваць пра тое, як яны знеслі зброю з нямецкага склада.

Адразу пасля навагодняга  свята да іх у вёску прыбыла разбітая нямецкая часць і пасялілася ў самых лепшых хатах. У хаце Вішнеўскіх, дзе ніхто не жыў, размясцілі склад. Тут знаходзіліся і прадукты, і зброя.

Перад тым як заняць гэту хату немцы прымусілі хлапчукоў зрабіць тут уборку. Затым рабяты дапамаглі перанесці ў хату ўсё, што было прывезена на машынах. Так хлапчукі сталі знаёмымі тых трох немцаў, якія жылі прама ў складзе. Яны дапамагалі насіць дровы, ваду, глядзелі за чыгуннай печкай, якая гарэла пастаянна.

Некалькі дзён немцы не выходзілі з хат, усё адпачывалі. Потым сталі патрабаваць ад мясцовых жыхароў яйкі, сала, гарэлку. Напіваліся і бадзяліся па вуліцы, гарлапанячы песні. Хлапчукі заўважылі, што на складзе немцы не ведаюць ніякага ўліку. Дамовіліся ўкрасці некалькі вінтовак. Але як? Дапамог выпадак. Аднойчы двое іх «сяброў» кудысьці паехалі. Трэці, што застаўся ахоўваць склад, добра падвыпіў і аб чымсьці сам з сабой размаўляў. Затым ён зваліўся на нары і заснуў. Гэтай сітуацыяй і скарысталіся хлапчукі. Пінчук назіраў за салдатам, а Шавель з Мельнікам вынеслі шэсць вінтовак і пудовы кошык патронаў. Усё гэта схавалі непадалёк у разбураным хляве.

На наступны дзень юныя смельчакі запрэглі ў сані каня, падвезлі ад хлева да склада дровы. Потым непрыкметна вярнуліся да хлява, пагрузілі зброю і з шумам, пад выглядам таго, што катаюцца, праімчалі ў канец вёскі да лесу і за пагоркам скінулі свой груз у снег. Потым зброю перахавалі.

У час нашай сустрэчы рабяты падарылі партызанам шэсць вінтовак, каля тысячы патронаў, якія вельмі спатрэбіліся народным мсціўцам у барацьбе з захопнікамі.

Па матэрыялах з архіву Бабруйскага раённага гісторыка-краязнаўчага музею.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024
Актуально

План комплексного благоустройства территории Бобруйского района на 2024 год

3 мая 2024
Актуально

Текущий ремонт кровель жилых домов в 2024 году

3 мая 2024
80-летие освобождения Беларуси

Узницы концлагерей принимали поздравления с Днем Победы

3 мая 2024
Общество

На заседании исполкома рассмотрен вопрос о дополнительных мерах по кадровому обеспечению госорганизаций

3 мая 2024
Актуально

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Какие документы можно получить через единый портал электронных услуг

3 мая 2024
Актуально

Лукашенко приехал на Центральный командный пункт ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Происшествия и безопасность

Где в Бобруйском районе запрещено купаться

3 мая 2024
Актуально

Ограничения на посещение лесов введены по всей Беларуси

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024