Темы

У кароткія тэрміны, з максімальнай выкладкай

У кароткія тэрміны, з максімальнай выкладкай

Чаму ўжо цяпер неабходна ўключацца ў яравую сяўбу? Якім чынам арганізаваць работу, каб укласціся ў аптымальныя тэрміны? На што звярнуць увагу, чаго не прапусціць? Над чым папрацаваць, каб пасяўная кампанія ў выніку прайшла паспяхова і дала падставу разлічваць па восені на добры ўраджай? Гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі падчас раённага семінару-вучобы, які прайшоў на базе механізаванага двара Бабруйскага ААТ “Аграмашсервіс” в. Слабада ў сераду на гэтым тыдні, спецыялісты райсельгасхарчу на чале з намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Жанай Жукоўскай, прадстаўнікі дзяржаўнай інспекцыі па насенневодстве, каранціну і ахове раслін, а таксама галоўныя аграномы і інжынеры сельгасарганізацый. Узначаліў семінар першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ланкуць.
051
Трымаючы слова перад удзельнікамі семінару, Анатоль Леанідавіч заклікаў галоўных спецыялістаў прыкласці ўсе намаганні для таго, каб масавая сяўба ранніх зерневых культур пачалася без спазнення, як таго патрабуе распрацаваны райсельгасхарчам графік, — 28 сакавіка, а то і на дзень-два раней. Падставы не зацягваць з сяўбой дастаткова сур’ёзныя: пакладзенае ў перасушаную глебу насенне не дасць чакаемага выніку. Тым болей што, акрамя запланаваных пад раннюю ярыну плошчаў, трэба будзе паспець з перасейваннем азімых.
Завастралася ўвага на падрыхтоўцы насення да сяўбы, якое ў абавязковым парадку павінна быць пратручаным.Інакш, як было адзначана, загадзя можна спісаць з будучага ўраджаю да 15 працэнтаў. Прычым, як заўважыў дырэктар інспекцыі па насенневодстве Сяргей Казяба, рабіць гэта варта не за дзень да сяўбы, а за тры, каб пратрута пранікла ў зерне і пры неабходнасці абараніла яго. Спецыялістам сельгаспрадпрыемстваў, дзе для перасейвання не дастае ўласнага насення яравога рапсу, настойліва рэкамендавана заключыць дагаворы на яго пастаўку з СВК “Гігант”.
Асаблівае месца было адведзена пытанню падрыхтаванасці глебаапрацоўчай і пасяўной тэхнікі, ад дастатковай колькасці і правільнай арганізацыі работы якой залежыць больш чым палова поспеху. Выкарыстоўваць пасяўныя агрэгаты, па словах начальніка райсельгасхарчу, прыдзецца па максімуму: працоўны дзень механізатараў — а іх за кожнай машынай трэба каб было замацавана двое — павінен пачынацца з 6 раніцы і доўжыцца да 21 гадзіны. У адпаведнасці з гэтым, а таксама з якасцю работ — з мэтай заахвоціць працаваць старанна і адказна, неабходна каб налічвалася і заработная плата занятых на сяўбе работнікаў. Якіх прынцыпаў у сувязі з гэтым прытрымліваюцца ў ААТ “Аграмашсервіс”, патлумачыў кіраўнік сельгасаддзялення Сяргей Свірко. Ен таксама заакцэнтаваў ўвагу на тэхабслугоўванні сельгасмашын і на неабходнасці актывізаваць вывазку мінеральных угнаенняў са складоў арганізацыі.
Абмяркоўваліся пытанні забяспечанасці гаспадарак кадрамі механізатараў, рэкамендавалася сур’ёзна падыйсці да выканання патрабаванняў аховы працы.
Другая частка семінару прайшла на полі ААТ “Аграмашсервіс”, дзе ўвазе яго ўдзельнікаў была прадэманстравана работа набытага гаспадаркай да сёлетняй сяўбы агрэгата па апрацоўцы глебы. Пры правільнай арганізаванасці вытворчага працэсу, як патлумачыў галоўны аграном Дзмітрый Домін, сучасная тэхніка здольна ахапіць ворывам да 60 га ў дзень. З улікам перасейвання азімых культур гаспадарцы ў гэтую весну неабходна заараць болей за 2 тысячы га, таму на дадзены агрэгат тут робяць вялікую стаўку.
У заключэнне семінару Жана Жукоўская парэкамендавала галоўным спецыялістам строга прытрымлівацца графікаў сяўбы, згодна якіх да 9 красавіка зерневыя і зернебабовыя культуры павінны быць пасеяны. Разам з гэтым нагадала актывізаваць работы па падсейванні мнагалетнікаў, тым самым закласці трывалы “падмурак” кармавой базы на будучы год.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Сяргея ПАДАЛЯКА.

Последние новости

Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем