Темы

У любой справе не любіць абыякавасці

Н.І. Бычкова з ААТ “Саўгас Кісялевічы” па выніках работы за мінулы год прызнана “Лепшым аператарам па вырошчванні рамонтных цялушак” у раёне. Гэтаму пачэснаму званню папярэднічаў не адзін дзясятак (у красавіку споўніцца роўна 26) год напружанай і нялёгкай працы ў сельскай гаспадарцы і менавіта ў дадзенай сельгасарганізацыі. У дзень, калі мы з Нінай Іванаўнай вялі размову, яны з мужам адзначалі і 26-годдзе сумеснага жыцця. Так што на бабруйскай зямлі мая суразмоўца пачала і адлік працоўнага стажу, і адлік жыцця ў замужжы. Прычым якраз апошняя акалічнасць і прывяла Ніну Іванаўну ў Прыбярэзінскі край.

Сама яна родам з Гомельшчыны — вёскі Казацкія Балсуны Веткаўскага раёна. Там скончыла дзесяцігодку, а затым і гандлёвае вучылішча. Па размеркаванні была накіравана на працу ў Чарнобыльскую зону, дзе сустрэла сваю “другую палавінку”. А калі населены пункт, дзе жылі, сталі адсяляць з забруджанай радыяцыяй зоны, сям’я мужа прыняла рашэнне накіравацца на Бабруйшчыну, дзе служыў вайскоўцам яшчэ адзін сын. Так у 1989 годзе ўсе яны апынуліся ў пас. Юбілейны. З таго часу Ніна Іванаўна ў саўгасе. Спачатку працавала даяркай, пасля перайшла на дарошчванне. І тут, і там яна — з жывёламі, да якіх мае вялікую любоў. Аднолькава сумленна клапоціцца і пра тых, што ў саўгасным хляве, і пра хатніх, сярод якіх не толькі куры ды сабака, як прынята ў многіх вяскоўцаў, але і рэдкая па цяперашнім часе рагуля і цяляты, іншая жыўнасць.
Работу на ферме Ніна Іванаўна любіць і кіруецца ў ёй прынцыпам нераўнадушша. “Не магу адносіцца да даручаных абавязкаў абы-як, — заўважае жанчына. — Калі бачу, што нечага не хапае, нешта замінае вытворчаму працэсу, іду з гэтым і да заатэхніка, і да намесніка, і да дырэктара”. У такім падыходзе да справы, у сумленнай працы і адказнасці, упэўнена, і сакрэт поспеху Ніны Іванаўны — лепшай у сваёй прафесіі ў раёне. Такія рысы выхоўвае нястомная працаўніца і ў сваіх дзяцей: сына і дачкі, якія таксама абралі сельскагаспадарчыя прафесіі.

А. КАРПЕНКА

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем