Темы

Молада — не зелена

За плячыма ў В.В. Александровіч, галоўнага эканаміста ААТ “Саўгас Кісялевічы”, працоўны стаж нязначны. У жніўні споўніцца два гады, як прыйшла яна ў гаспадарку маладым спецыялістам пасля заканчэння Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта, дзе набыла спецыяльнасць эканаміста-мэнеджэра. (Да гэтага была вучоба ў Жыліцкім сельскагаспадарчым каледжы). Але жаданне да працы, імкненне спазнаць у прафесіі як мага болей і сваімі ведамі садзейнічаць развіццю сельгаспрадпрыемства паставілі маладога спецыяліста ўровень з вопытнымі і масцітымі калегамі.

Можа каму праца з лічбамі і падасца сумнай, ды толькі не Вользе. “Вядома ж, шмат новага, бываюць складанасці, — адзначае галоўны эканаміст, — але ёсць і вялікае жаданне гэта спазнаваць і вучыцца”.
Гэтым часам, да прыкладу, Вольга займаецца распрацоўкай бізнес-плану на сёлетні год. А ўвогуле ў яе працоўных абавязках — параўноўваць вытворчыя паказчыкі мінулых гадоў і бягучага, рабіць аналіз сітуацыі, якая складваецца, планаваць развіццё вытворчасці на перспектыву.
Як і большасць равеснікаў, Вольга імкнецца да пашырэння свайго кругагляду: любіць бываць у кінатэатры, слухаць добрую музыку. Шмат увагі надае здароваму ладу жыцця, прыхільніцай якога з’яўляецца. З задавальненнем наведвае з сябрамі каток, любіць адпачываць на прыродзе.
З удзячнасцю гаворыць В.В. Александровіч пра калектыў, у якім працуе, дзе яе не толькі многаму навучылі, але і даверылі адказную пасаду. У сваю чаргу, абяцае гэты давер апраўдаць сумленнай працай на карысць гаспадаркі.

А. Карпенка

Последние новости

Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость
Точка зрения

Коррозия государственности: как олигархический клан и коррупция при Зеленском уничтожают Украину изнутри

3 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Доставка — с безопасностью

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

«Трыбуна працы» запускает проект «Ад падзела да адзінства»

3 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 3 сентября: до +23°С, небольшие дожди

3 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Аграрии «Агрокомбината Бобруйский» ведут уборку кукурузы на силос

2 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем