Темы

На пасады прызначаны

З 23 снежня 2014 года прыняў справы і воінскую пасаду ваеннага камісара Бабруйскага аб’яднанага гарадскога ваеннага камісарыяту падпалкоўнік Аляксей Пятровіч БЕРАЗОЎСКІ.

Аляксей Пятровіч скончыў у 1999 годзе Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь. Праходзіў службу ў Асіповічах, у 336-й рэактыўнай брыгадзе, затым, да 2008 года — у  Бабруйску. У гэтым жа годзе паступіў на камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Пасля заканчэння вучобы ў 2010 годзе быў накіраваны для нясення службы ў Бабруйск, у наступным годзе ўзначаліў Кармянскі раённы ваенны камісарыят, у 2013-ым —  Глускі раённы ваенны камісарыят.

Нарадзіўся А.П. Беразоўскі ў горадзе Хмяльніцку Украіны. Аднак з 1981 года жыве ў Бабруйску і горад на Бярэзіне лічыць сваім родным.

Жанаты, выхоўвае дачку.

 

З 6 студзеня сёлетняга года да работы ў пасадзе старшыні Бабруйскага раённага аб’яднання арганізацыі прафсаюзаў, уваходзячых  у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, прыступіла Людміла Васільеўна КРЫЧКО.

Людміла Васільеўна скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. Куляшова па спецыяльнасці  гісторыя. На працягу дзесяці год працавала настаўнікам гісторыі і сацыяльна-палітычных дысцыплін у Цялушскай школе. З 2008 па сакавік 2013 года была начальнікам Бабруйскіага філіяла РУП “Інфармацыйна-вылічальны  цэнтр” галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці, з 2013-га  па май 2014 года ўзначальвала Бабруйскі філіял РУП “Інфармацыйна-вылічальны цэнтр  Белстата Рэспублікі Беларусь”. З ліпеня мінулага года і да новага прызначэння была намеснікам начальніка Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага райвыканкама.

Замужам, выхоўвае дачку-студэнтку.

Любіць актыўны адпачынак, з’яўляецца прыхільнікам здаровага ладу жыцця.

Последние новости

Происшествия и безопасность

На Бобруйщине шквалистый ветер повалил более 70 деревьев

30 июня 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые экономисты, ветераны экономических служб Бобруйского района!

30 июня 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 30 июня: сколько ожидается градусов выше нуля, рассказали синоптики

30 июня 2026
Читать новость
Культура

Счастливого пути и до новых встреч!

29 июня 2026
Читать новость
Общество

Лауреатом специальной премии Могилевского облисполкома стала врач-оториноларинголог Мария Суравьёва

29 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

«Внимание! Мы начинаем!». На Бобруйщине дан старт золотой страде

29 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем