Темы

Пра што гавораць лічбы

Пачатак новага года — гэта звычайна падвя- дзенне вынікаў мінулага. Падвялі іх і ў аддзеле ЗАГС Бабруйскага райвыканкама, дзе з году ў год рэгіструюць акты грамадзянскага стану сельскага насельніцтва Бабруйшчыны. З улікам таго, што паказчыкі, якія характарызуюць змены дэмаграфічнай сітуацыі, як увогуле па краіне, так і ў асобных яе рэгіёнах, заўсёды выклікалі і выклікаюць жывы інтарэс у чытачоў, мы пацікавіліся ў начальніка аддзела ЗАГС райвыканкама Таццяны Лісоўскай, як склаліся яны па выніках 2014 года.
Такім чынам даведаліся, што за мінулы год запісаў актаў грамадзянскага стану складзена некалькі меней, чым у папярэднім, 2013-ым годзе (868 супраць 944). Калі браць па відах актавых запісаў, то нараджэнняў у 2014-ым было зарэгістравана на 14 меней, чым у папярэднім (151 — 165), смярцей — на 50 меней (457 — 507). Шлюбаў у мінулым годзе было зарэгістравана болей, чым у 2013-ым (181 — 169), устанаўлення бацькоўства, наадварот, — меней (68 — 87). Апошнюю акалічнасць у аддзеле звязваюць з тым, што памер дапамогі на выхаванне дзіцяці да трох год з некаторага часу стаў аднолькавы для ўсіх маці, незалежна ад таго, “адзіночка” яна ці не, таму маладыя людзі часцей імкнуцца зарэгістраваць свой шлюб. Меней, чым у папярэднім годзе, зарэгістравана ў 2014-ым і скасаванняў шлюбаў па абаюднай згодзе (6 — 10).
З усіх зарэгістраваных у 2014 годзе нараджэнняў 68 — хлопчыкі і 83 — дзяўчынкі (у народзе існуе павер’е, што перавага дзяўчынак — да міру і спакою). Сярод нованароджаных — адна двойня.
Сярэдні ўзрост жанчын, якія ў мінулым годзе сталі маці, — 26 год (найстарэйшай — за 40), сярэдні ўзрост мужчын-бацькоў — 29 (найстарэйшаму — болей 50). Самым распаўсюджаным жаночым імем стала Анастасія (дарэчы, гэтае імя на працягу апошніх год пастаянна значылася ў тройцы лідэраў), мужчынскім — класічнае Аляксандр. Распаўсюджанымі былі таксама імёны Ксенія, Ганна, Маргарыта, Мацвей, Аляксей, Дзмітрый. Сярод рэдкіх — Давід, Назар, Агнія, Далія, Ясенія. Запісвалі дзяцей і адносна забытымі імёнамі: Сцяпан, Пятро, Зінаіда, Ніна.
Сярэдні ўзрост рэгістрацыі шлюбу для жанчын склаў 29 год, для мужчын — 33.
Калі аналізаваць у разрэзе сельсаветаў, то нараджэнняў больш за ўсё (37) ў мінулым годзе зарэгістравана Слабадкоўскім сельвыканкамам, меней астатніх (2) — Хімоўскім. На другім месцы па колькасці нованароджаных (па 19 чалавек) — Гарбацэвіцкі і Бортнікаўскі сельсаветы.
Лідэрам па “сумнай статыстыцы” стаў Слабадкоўскі сельсавет: у мінулым годзе на яго тэрыторыі зарэгістравана найбольшая колькасць смярцей (70). Амаль столькі ж (67) памерла жыхароў Бортнікаўскага сельсавета.
Найлепшы паказчык суадносінаў паміж нараджальнасцю і смяротнасцю на тэрыторыях Варатынскага (1:1,4), Слабадкоўскага (1:1,9) і Глушанскага (1:2,4) сельсаветаў, пры тым што ў цэлым па раёне гэты паказчык па выніках 2014 года, як і папярэдняга, склаў 1:3.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Образование

Всебелорусский диктант “Я расскажу о Победе” пройдет во всех школах 3 мая

29 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024
В будущее вместе с нами

“ПАЗЛЫ” снова в лидерах

29 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Общество

Минздрав рассказал, как медучреждения будут работать на майские праздники

29 апреля 2024
Сельское хозяйство

В Беларуси создают уникальную породу коров. Их молоко подойдет даже для аллергиков

29 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Юные таланты — опять в числе лауреатов

29 апреля 2024
Актуально

Началась подписка на 2-е полугодие текущего года

29 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В садовом товариществе «Спадчына» от огня спасали баню

29 апреля 2024
Актуально

Перезапуск ВНС, новые министры, северный путь и поводы для гордости. Итоги Недели Президента

29 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024