Темы

Жніўны цырыманіял на Бабруйшчыне

На Бабруйшчыне, як і ў іншых рэгіёнах Магілёўшчыны, жніўны цырыманіял сваімі карэннямі ўваходзіць ў глыбіню вякоў. Яго складалі Зажынкі (Зажон) і Дажынкі (Абжынкі, Дажон). Уласна жніво сваёй абраднасці не мела. У гэты перыяд (ад Зажынак да Дажынак) хлебаробы былі заклапочаны тым, каб хутчэй убраць збожжа. Яны працавалі ад раніцы да вечара, ім не было часу на ўвесяленні. 

Жніўныя абрады былі абумоўлены хлебаробская працай, уборкай збожжа. І выканаўцамі іх здаўна з’яўляліся жанчыны, бо звычайна яны ўбіралі збожжа. Пачыналася жніво з Зажынак, якія праводзіліся ў першы дзень уборкі жыта і абстаўляліся адпаведнымі дзеяннямі. Ва ўстаноўлены дзень гаспадыня ці яе дачка або нявестка разам са сваячкамі і сяброўкамі ішлі да нівы і пачыналі жаць жыта. Перад тым яны віталі ніву, звяртаючыся да яе, як да чалавека, і прасілі, каб яна дала добры ўраджай на наступны год.

Нажаўшы гуртам некалькі снапоў, зажынальніцы адпраўляліся з песнямі да двара гаспадара. Увайшоўшы ў двор ці ў хату, яны пад гукі песні ўручалі гаспадару сноп жыта. Гаспадар і гаспадыня дзякавалі зажынальніцам за працу і запрашалі іх за стол на пачастунак. Жнеі частаваліся і спявалі зажынкавыя песні.

За Зажынкамі наступала ўласна жніво. Яно было багата песнямі, якія называліся жніўнымі. Жніўныя песні мелі шырокую тэматыку: сямейна-бытавыя, пра каханнне, ніву, нялёгкае жыццё жанчыны-сялянкі і інш.

У вёсцы Плёсы, напрыклад, бытавала жніўная песня «Жыта маё рэдзенька», у якой жняя спявала аб цяжкай працы пад час жніва і спагадлівыя адносіны мужа да яе:

Жыта маё рэдзенька,

Баліць жа мая сярэдзінка.

А мой мужык дагадлівы,

Наламаў бярэзнічку,

Папарыў мне сярэдзінку.

У жніўнай песні «Зазвінела пчолка», якую выконвалі жнеі на нівах Бабруйшчыны, адлюстравана гаротная доля ўдавы:

Зазвінела пчолка,

Па бару лятаючы,

Сладкі мёд збіраючы.

Заплакала ўдовушка,

Вячэру гатуючы:

— Вячэра мая сахарная,

З кім я буду вячэраці,

Вячэраці сірацінаю…

За жнівом надыходзілі Дажынкі — старадаўняе адметнае сялянскае свята, якое прыўрочвалася да заканчэння ўборкі жыта. Яно праводзілася больш урачыста, чым Зажынкі.

 На Бабруйшчыне Дажынкі звычайна наладжваліся ў апошні дзень уборкі жыта. Як і  на Зажынках, галоўнымі дзеючымі асобамі на іх з’яўляліся жанчыны-жнеі — дочкі, нявесткі гаспадара і гаспадыні, іх падружкі, сваячкі, суседкі, аднавяскоўкі, якіх запрашаў гаспадар на заканчэнне ўборкі збожжа. У гэты дзень для жней праца была радаснай, спявалі дажынкавыя песні, прысвечаныя заканчэнню ўборкі жыта.

Дажынаючы гуртам загон, жнеі спецыяльна пакідалі на ніве кусцік жыта, які называлі «барадой». Зверху, каля каласоў кусцік абвязвалі стужкай, праполвалі ў ім траву, на зямлю паміж сцяблінкамі клалі хлеб-соль. Жанчыны рабілі апошні сноп з лепшых сцебляў і каласоў жыта, а дзяўчаты тым часам плялі вянок з каласоў і палявых кветак. Гэтыя дзеянні суправаджаліся песнямі і жартамі. Сноп і вянок з’яўляліся неад’емнымі атрыбутамі Дажынак, сімваламі ўраждаю і дастатку сялянскай сям’і.

Затым жнеі надзявалі вянок на галаву самай прыгожай маладзіцы і, узяўшы апошні сноп, накіроўваліся з песнямі да двара гаспадара. Калі яны прыходзілі ў двор, гаспадар, пачуўшы вясёлыя песні, выходзіў з хаты, сустракаў жней з хлебам-соллю і шчыра дзякаваў за дапамогу ва ўборцы жыта, а жнеі, са свайго боку, віншавалі гаспадара з заканчэннем жніва і пад гукі дажыннай песні ўручалі яму сноп і вянок, жадалі добрага ўраджаю на наступны год.

 Напрыклад, у вёсках сучаснага Бабруйскага раёна пад час гэтай дзеі жнеі спявалі паэтычную, вясёлую і змястоўную песню «Да мы жалі, не ляжалі»:

Да мы жалі, не ляжалі,

А ўсё рачком сайшлі,

Да на  мяжы вянок знайшлі,

 На галоўку ўзлажылі,

Гаспадару да прынеслі.

Ой, вазьмі наш вяночак,

Што вілі мы той дзянёчак.

За вяночак залаценькі

Заплаці нам даражэнька,

Заплаці нам чыстым срэбрам

Да чырвоным золатам!

У нас сягоння дажыначкі

Пачастуй жа свае жнеечкі!..

Затым гаспадар і гаспадыня запрашалі дажынальніц на пачастунак, спецыяльна наладжаны для гэтай важнай падзеі. Жнеі садзіліся за сталы, іх, як самых дарагіх гасцей, частавалі лепшымі стравамі і гарэлкай ці віном. Тым часам з’яўляліся музыкі, і дажынкі выліваліся ў сапраўднае свята з песнямі, жартамі, танцамі, скокамі, карагодамі, якія працягваліся да позняй ночы.

На развітанне гаспадар і гаспадыня яшчэ раз дзякавалі жнеям за дапамогу і прасілі іх прыйсці на Дажынкі ў наступным годзе.

Дажынкі хлебаробы Бабруйшчыны адзначаюць і ў наш час. У 2006 годзе тут адбыліся рэспубліканскія Дажынкі.

Ганна Дулеба,

 кандыдат гістарычных навук, этнограф.

Последние новости

Общество

Какие документы можно получить через единый портал электронных услуг

3 мая 2024
Актуально

Лукашенко приехал на Центральный командный пункт ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Происшествия и безопасность

Где в Бобруйском районе запрещено купаться

3 мая 2024
Актуально

Ограничения на посещение лесов введены по всей Беларуси

3 мая 2024
Актуально

В войсковой части состязались «зарничники»  

3 мая 2024
Человек и природа

Без осадков и до +25°С будет сегодня в Беларуси

3 мая 2024
Общество

У медиков выросла зарплата. Кому и какие доплаты и надбавки будут выплачивать?

2 мая 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Общество

Бяспека дзяцей — клопат дарослых

2 мая 2024
В будущее вместе с нами

С благодарностью — к Героям Социалистического Труда

2 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024