Темы

Узмацненне рэцэптавай палітыкі — “за” і “супраць”

Узмацненне рэцэптавай палітыкі — “за” і “супраць”

таблеткиУ апошні час у грамадстве востра абмяркоўваецца “рэцэптавае” пытанне, падставу якому дала пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь № 66, якая ўступіла ў сілу ў сёлетнім кастрычніку, змяніўшы сваім дзеяннем парадак выпіскі рэцэптаў на лекі. У прыватнасці, некаторыя з лекавых сродкаў, якія да гэтага адпускаліся без рэцэпта, цяпер можна набыць толькі пасля яго прад’яўлення ў аптэцы. На кожны сродак — асобны рэцэпт, і тыя з іх, якія рэалізуюцца за поўны кошт, павінны заставацца ў аптэках. Прапісана таксама норма аб тым, што лекавыя сродкі выпісваюцца пацыенту не толькі з улікам дыягназу, узросту, парадку аплаты і іншага, але і з улікам даступнасці па цане. “Гэта азначае, — каментуюць у Міністэрстве аховы здароўя, — што найперш выпісваюцца прэпараты, якія закуплены па выніках дзяржаўных працэдур закупак лекавых сродкаў”. Прадугледжаны таксама парадак выпіскі лекаў на тэрмін лячэння да 6 месяцаў. У гэтым выпадку лекавы сродак можа быць выпісаны на некалькіх рэцэптурных бланках. Пры гэтым на кожным бланку ўрачом прастаўляецца парадкавы нумар рэцэпта, выпісанага на дадзены курс лячэння. У гэтых выпадках дзеянне першага рэцэпта ўстанаўліваецца з дня яго выпіскі. А тэрміны дзеяння другога і наступных рэцэптаў урача пачынаюцца за 5 дзён да таго як скончыцца тэрмін дзеяння папярэдняга. Немагчымасць набыць без рэцэпта звыклыя для многіх прэпараты і патрэба ў дадатковым наведванні доктара выклікалі неадназначную рэакцыю ў грамадзян, у тым ліку маіх суразмоўцаў — наведвальнікаў Бабруйскай гарадской паліклінікі №2:
— Гэта нязручна, усе так гавораць, — адзначае жанчына гадоў 70-ці, жыхарка аг. Міхалёва. — Вось я хадзіла ў 112 кабінет. Там чакалі сваёй чаргі іншыя бабулі і казалі: “Пайшоў бы купіў у аптэцы, дык даводзіцца чаргу за рэцэптам да доктара адсядзець”. Другое дзела, калі бяруць лекі інваліды, ім ільготныя рэцэпты, можна выпісаць, а тым, хто за поўную цану — навошта гэта. Пайшоў і купіў. Лішні прэпарат ніхто ж не возьме — што чалавеку нада, тое ён і купіць… — А можа і добра, — заўважаю я, — лішні раз наведацца чалавеку да доктара. Раптам з цягам часу яму ўжо трэба зменшыць ці, скажам, павялічыць дозу таго ці іншага прэпарата? — Ну, гэта калі адчуваеш, што “не ідзе” яно нешта, а калі ўсё добра, дык навошта хадзіць — купіў і прымай сабе.
Катэгарычная ў гэтым пытанні і яе суседка па чарзе да ўрача, жыхарка в. Вішнёўка:
— Час траціш, ды і толькі. Так ідзеш паўз аптэкі, зайшоў, купіў тое лякарства. А так во сядзець трэба. Убытак сабе, як кажуць… А ўвогуле хацелася б, каб чыстае паветра было, чыстая вада і ніякіх хвароб!
Пасля размовы з жанчынамі накіроўваюся ў аптэчны кіёск, што ў паліклініцы. Адзіная наведвальніца — як аказалася, Вера Аляксандраўна з Туголіцы, у руках якой заўважаю не меней 5-ці рэцэптаў, пакуль апошнія атаварваліся, з гатоўнасцю ўступіла ў размову:
— Я ўжо хутка 13 год як інвалід 2-й групы, таму з рэцэптамі пастаянна маю справу, раз у месяц прыязджаю ў паліклініку за імі. Што датычыцца іншых людзей, то адназначна сказаць не магу, але, зразумела, што ўсе лекі павінен прызначаць спецыяліст. Наведаўшы ўрача, і парады добрыя атрымаеш, і на змены ў сваім здароўі звернеш увагу… Зразумела, лішні раз не хочацца ехаць у паліклініку, узрост не той і здароўе, але ведаеш, што табе не абыйсціся без рэцэпта, і едзеш, знаходзіш на гэта і час, і магчымасці…
Тут жа цікаўлюся ў фармацэўта Ж.В. Капітонавай меркаваннямі адносна апошніх перамен:
— Незадаволенасць з боку наведвальнікаў аптэкі чую цяпер кожны дзень. Хоць у маёй рабоце асабліва нічога не памянялася, мы і раней адпускалі лекі і па рэцэптах, і без іх. Ёсць вызначаны пералік сродкаў, якія адпускаюцца безрэцэптурна, у прыватнасці лекі “хуткай дапамогі” — ад зніжэння тэмпературы, ціску і г.д. У дачыненні апошняга магу сказаць, што тут ёсць станоўчае — усё ж такі трэба каб лячэнне прызначаў доктар.
Не абмінулі мы ў гэты дзень і кабінет урача — хто-хто, а медыкі як ніхто іншы адчулі на сабе цяжар ад вышэйзгаданых перамен: і пацыентаў прыбавілася, і “папяровай” работы. Між тым, па словах загадчыка тэрапеўтычнага аддзялення БГП№2 А.Г. Сярогіна, узмацненне рэцэптавай палітыкі — апраўданая мера:
— Жыхары нашага раёна, вядома ж, на сабе добра адчулі гэтыя змены: прыйшлі ў аптэку за звыклым лекавым сродкам, а яго не далі, трэба рэцэпт. А гэта значыць, трэба наведацца ў медыцынскую ўстанову, што не ўваходзіла ў іх планы, трэба дачакацца чаргі…Нязручна. З’явілася нямала скаргаў: абаснаваных, неабаснаваных. Але ж, на мой погляд як доктара, рэцэптавая выпіска сапраўды патрэбная. Больш таго, лічу, што яе трэба яшчэ ўзмацніць. У нас без рэцэпта прадаюцца прэпараты, якія так бесперашкодна не набудзеш ні ў адной краіне свету. З узмацненнем рэцэптавай выпіскі вырашаецца шэраг праблем. Па-першае, праблема кантролю над забеспячэннем лекавымі сродкамі. Па-другое, актуальная для краіны праблема з антыбіётыкатэрапіяй. Шмат дзе ў свеце выкарыстоўваюцца антыбіётыкі, якія ў нас, дзякуючы іх даступнасці, ужо даўно не даюць патрэбнага эфекту. У той жа Бельгіі пнеўманію яшчэ лечаць ампіцылінам, у нас жа гэтым антыбіётыкам ужо нічога не вылечыш: ён неэфектыўны. Трэба разумець, што большасць інфекцый — віруснага генэзу. Антыбіётыкі на вірусы не дзейнічаюць. Але затое яны аказваюць уздзеянне на нашу мікрафлору, на мікраасяроддзе вакол нас. І калі да віруснай далучаецца яшчэ бактэрыяльная інфекцыя, то, каб паўздзейнічаць на хваробу, неабходны самыя новыя антыбіётыкі: больш дзейсныя і дарагія. Важна зразумець — антыбіётык не патрэбны ў той колькасці, у якой мы яго спажываем, і пацыенты ні ў якім разе не павінны вырашаць —трэба ім гэтая тэрапія ці не трэба. Амаль паўсюль у свеце гэтае рашэнне прымае толькі ўрач. Яшчэ адна праблема, якая можа быць вырашана згодна з апошнімі зменамі — на гэта спасылаюцца і ў галіновым міністэрстве — самалячэнне. Не далей як учора да мяне на прыём прыйшла 50-гадовая жанчына. Тут жа заўважыла: “Не прыйшла б, каб не патрэба ў рэцэпце”. Лячэнне ад ацёчнасці ног, як патлумачыла, яна ведае і прымае прэпараты на працягу вось ужо 4 год. Але мала таго, што ў яе няма ніводнага паказчыку на фурасемід, дык яна яшчэ на працягу ўсіх 4 год прымае таксічны для шчытападобнай залозы аміадэрон. Цікаўлюся, як справы з залозай. Аказваецца, ёсць праблемы. І пра тое, што гэтыя праблемы выкліканы менавіта бескантрольным ужываннем прэпарата, яна дазналася толькі сёння. Гэтай жанчыне мы падабралі новае лячэнне, але… такіх выпадкаў, калі чалавек губіць сваё здароўе ў выніку таго, што лячэнне прызначыў не ўрач, а “падказаў сусед”, “параілі знаёмыя”, “некалі мне гэта дапамагло” выяўляем нямала. Таму я падзяляю меркаванні спецыялістаў з міністэрства, што абмежаванні ў свабодным доступе да лекаў неабходны. Аднак хацелася б унесці некаторыя прапановы заканадаўцам: з мэтай скараціць час, які ўрач адводзіць на выпіску рэцэптаў асобна для кожнага лекавага сродка — вы-пісваць іх на адным рэцэпце, а каб чалавеку не даводзілася так часта наведвацца ў паліклініку, што выклікае іншым разам небеспадстаўныя нараканні, тэрмін дзеяння ўсіх рэцэптаў падоўжыць, скажам, да 6-ці месяцаў, у выніку чаго грамадзяніну прыдзецца наведацца ў паліклініку 2 разы на год, што не накладна.

***
Улічваючы скаргі грамадзян, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 снежня паставіў перад Міністэрствам аховы здароўя задачу — разабрацца з праблемамі водпуску лекавых сродкаў у аптэках.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што папрасіў асобных урачоў распавесці пра сітуацыю, а таксама даручыў Інфармацыйна-аналітычнамуцэнтру пры Адміністрацыі Прэзідэнта правесці даследаванне ў грамадстве.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Дзівосы малой радзімы

2 мая 2024
Общество

З мая состоится личный прием граждан по вопросам судебно-экспертной деятельности

2 мая 2024
Общество

Великий четверг

2 мая 2024
Человек и природа

До +26°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

2 мая 2024
Общество

В Бобруйском районе в этом году построят 3 новых станции обезжелезивания

1 мая 2024
Общество

Праздник труда и 120-летие профсоюзного движения Беларуси отметили в Могилевском областном объединении профсоюзов

1 мая 2024
Общество

Виталий Сидюк: “Все, что касается человека труда, касается и профсоюзов”

1 мая 2024
Актуально

У раёне адзначылі Першамай

1 мая 2024
Актуально

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024
Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024