Темы

Прыватызацыя працягваецца

У раёне працягваецца прыватызацыя грамадзянамі жылля дзяржаўнага жыллёвага фонду. Пра тое, што неабходна для ажыццяўлення дадзенай працэдуры, хто можа разлічваць на прыватызацыю на ільготных умовах і што пагражае грамадзянам, якія не прыватызуюць жыллё ў вызначаны тэрмін, — мы пацікавіліся ў начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Бабруйскага райвыканкама І.Г. Пракопчык.

— Ірына Генадзьеўна, першае, што б хацелася запытацца і што, упэўнена, цікавіць нашых чытачоў, у асаблівасці тых, хто мае звычку адкладваць на “пасля” — да якога часу будзе праводзіцца прыватызацыя? Ці вызначана канкрэтная дата?

— Дата вызначана. Згодна з заканадаўствам, прыватызацыя дзяржаўнага жыллёвага фонду будзе ажыццяўляцца да 1 ліпеня 2016 года. Гэтым часам у наш аддзел ужо паступаюць заяўкі на прыватызацыю жылых памяшканняў.

— Хацелася б пачуць больш падрабязна пра тое, што неабходна для ажыццяўлення прыватызацыі?

— Пачну з таго, што для падачы заявы ў аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі неабходна згода ўсіх паўналетніх членаў сям’і, на непаўналетніх прадастаўляецца пасведчанне аб нараджэнні. Прыватызацыя жылых памяшканняў ажыццяўляецца ў растэрміноўку на 40 год з першапачатковым узносам не меней 10 працэнтаў ад ацэначнага кошту. Да таго ж, жыхары нашага раёна, якія маюць чэкі “Жыллё”, могуць унесці пазначаную жыллёвую квоту ў прыватызацыю жылых памяшканняў. Таксама некаторыя грамадзяне маюць права на прыватызацыю жылых памяшканняў на ільготных умовах з улікам жыллёвай квоты сумы квот.

— Хто дакладна можа разлічваць на ільготную прыватызацыю?

— На ільготную прыватызацыю могуць разлічваць такія катэгорыі грамадзян як Героі Беларусі, інваліды Вялікай Айчыннай вайны, інваліды, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі іншых краін, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, інваліды з дзяцінства, грамадзяне, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама грамадзяне, якія займаюць жылыя памяшканні ў блакіраваных і аднакватэрных жылых дамах пры ўмове, што апошнія маюць знос на 60 працэнтаў і болей.

— У чым заключаецца ільготная прыватызацыя? Іншымі словамі, якая ў ёй выгада для чалавека?

— Грамадзяне гэтых катэгорый (акрамя тых, хто займае жылыя памяшканні ў блакіраваных і аднакватэрных жылых дамах пры ўмове, што апошнія маюць знос на 60 працэнтаў і болей) маюць права на перадачу ім ва ўласнасць на бязвыплатнай аснове ў межах 20-ці квадратных метраў агульнай плошчы жылых памяшканняў на кожнага непрацаздольнага непрацуючага члена сям’і.

— І апошняе — што пагражае грамадзянам, якія не прыватызуюць жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду да вызначага часу?

— Жылыя памяшканні, якія не будуць прыватызаваныя да ўстаноўленага тэрміну — 1-га ліпеня 2016 года, набудуць статус камерцыйных жылых памяшканняў. Іх наймальнікам прыдзецца штомесяц аплачваць не толькі камунальныя паслугі, у прыватнасці, тэхабслугоўванне і капітальны рамонт, але і ўносіць плату за карыстанне жыллём. На дадзены час гэтая плата, па добраўпарадкаваным жыллёвым фондзе, складае 3 тысячы рублёў за 1 квадратны метр у месяц. У выпадку, калі наймальнікі жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання не ўносяць плату за карыстанне гэтым жылым памяшканнем на працягу двух месяцаў, яны будуць выселены з дадзеных жылых памяшканняў з усімі членамі сям’і без прадастаўлення ім іншага жылля. Як бачыце, турботы абаснаваныя.

— Дзякуй, Ірына Генадзьеўна, за размову. Упэўнена, такога меркавання прытрымліваюцца і чытачы нашай газеты, усе, каго датычыцца дадзеная тэма.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Сяргея ПАДАЛЯКА.

 

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем