Темы

Гарадскія навіны 27 жніўня 2014 года

Новы рэдактар у “Бабруйскім жыцці”

У панядзелак на гэтым тыдні старшыня гарвыканкама Андрэй Каваленка прадставіў удзельнікам планёркі ўноў прызначанага галоўнага рэдактара гарадской грамадска-палітычнай газеты “Бабруйскае жыццё” Вадзіма Шчаглова. За плячыма кіраўніка выдання, заснавальнікам якога з”яўляецца гарвыканкам, работа крэспандэнтам на тэлеканале “Беларусь-1”.

Цяжкія крокі мадэрнізацыі

Гарадскі выканаўчы камітэт разгледзеў у мінулую пятніцу ход выканання плана мадэрнізацыі ў арганізацыях Бабруйска за першыя шэсць месяцаў года. Адзначана адпаведнасць рэалізацыі мерапрыемстваў намечанаму ў тэхнічным пераўззбраенні, укараненні перадавых тэхналогій, павышэнні эфектыўнасці вытворчасці. Асваенне фінансавых сродкаў за гэты час, як і прадугледжвалася, перавысіла 33 мільёны долараў, што складае амаль 16 працэнтаў гадавога аб”ёма. На жаль, не здолелі пусціць у справу грошы ў поўным аб”ёме ААТ “ФанДАК”, “Бабруйскі машынабудаўнічы завод”, “Будаўнічы трэст №13”, а зусім не пачалі фінансаванне з-за адсутнасці сродкаў “Бабруйскжалезабетон” і ААТ “Бакалея- Бабруйск”. Пасля дакладу намесніка старшыні выканкама Іны Ануфрыевай і заслухоўвання справаздач кіраўнікоў асобных прадпрыемстваў было прынята рашэнне, накіраванае на безумоўнае выкананне заданняў мадэрнізацыі. Глава выканаўчай улады горада Андрэй Каваленка заклікаў прысутных дэталёва прааналізаваць планы мадэрнізацыі ў мэтах канцэнтравання грашовых сродкаў на найбольш эфектыўных праектах з высокім дададзеным коштам.

Рыхтуюцца да школы не толькі дзеці

За тыдзень да пачатку новага навучальнага года начальнік упраўлення адукацыі, спорта і турызма гарвыканкама Ірына Рынейская паведаміла аб камісійнай прыёмцы усіх падначаленых навучальных устаноў горада і падпісанні пашпартаў іх гатоўнасці да энергаспажывання. Наперадзе 29 жніўня – правядзенне традыцыйнай настаўніцкай канферэнцыі, на якой педагогі будуць раіцца, як лепш арганізаваць паход сваіх выхаванцаў у краіну ведаў. А 1 верасня, як заўсёды, прагучыць першы званок, што і запросіць у яе.

Прадпрыемствы пазбаўляюцца ад лішняга

Наш час прымушае гаспадарскім вокам глядзець на выкарыстанне маёмасці, асабліва нерухомай, на прадпрыемствах і ўстановах. З мэтай эканоміі сродкаў на ўтрыманне, удасканалення вытворчай структуры зараз і на бабруйскіх прадпрыемствах ідзе актыўнае вылучэнне актываў, што не з”яўляюцца профільнымі. Напрыклад, “Бабруйсктрыкатаж” прадаў склад і бензазапраўку амаль на 900 мільёнаў рублёў, “Дамачай” зрабіў адчужэнне зямельнага ўчастка на 370 з лішнім мільёнаў, “ФанДАК” перадаў больш 2 гектараў у землі горада і аддае ў камунальную ўласнасць будынак фабрыкі кухоннай мэблі. Рыхтуюцца да перадачы інтэрнатаў на баланс “Бабруйскжылкамгаса” прадпрыемствы “БабруйскБудКомплекс”, будтрэст №13, “Бабруйскмэбля”.

Ураджай той, што ў свіране

З добрымі вынікамі пераваліў праз экватар года камбінат хлебапрадуктаў, якім кіруе Валерый Сямёнаў. Перапрацоўчае прадпрыемства паказала адны з лепшых паказчыкаў у эканоміцы Бабруйска. Напрыклад, з запланаванай на год выручкі на аднаго занятага ў 85,9 тысячы долараў ужо за першыя пяць месяцаў года яна склала 52,5 тысячы. З адпаведнага прагнозу дададзенага кошту ў 29,6 тысячы за гэты ж час перапрацоўшчыкам збожжа пакарыліся11,5 тысячы долараў у разліку на аднаго працуючага. Не дзіўна, што і сярэднемесячны заробак на камбінаце наблізіўся да прагнознага на фінішы года і склаў па стану на чэрвень больш 5,6 мільёна рублёў.

Кірмашоў гэтых фарбы…

Сёлетняя восень багатая на ўраджаі. Невыпадкова на тыдні кіраўнік горада засяродзіў увагу адпаведных адказных асоб на неабходнасці правядзення звычных для бабруйчан кірмашоў па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі. І не толькі ў адной-дзвюх кропках у цэнтры, а і па месцы жыхарства іншых у мікрараёнах. У хуткім часе начальнік упраўлення гандлю і бытавых паслуг Анатоль Кісялёў узгодніць канкрэтны графік правядзення восеньскіх кірмашоў.

На “Дажынкі”  ў Кіраўск едуць бабруйчане

Як вядома, сёлета свята працаўнікоў вёскі змяніла свой фармат і будзе праводзіцца па абласцях. На Магілёўшчыне сталіцай “Дажынак” стане суседні з намі Кіраўск. Але ў райцэнтры бабруйчан чакаюць не толькі ў якасці гасцей. Пэўную дапамогу арганізатарам фэсту акажуць некаторыя прадпрыемствы горада на Бярэзіне, парадуюць сельскіх працаўнікоў нашы таленты. А яшчэ Бабруйск пазычыць суседзям сцэнічнае абсталяванне, некаторыя паркавыя атракцыёны.

 Аляксандр Бяляеў.

Последние новости

В будущее вместе с нами

“ПАЗЛЫ” снова в лидерах

29 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Общество

Минздрав рассказал, как медучреждения будут работать на майские праздники

29 апреля 2024
Сельское хозяйство

В Беларуси создают уникальную породу коров. Их молоко подойдет даже для аллергиков

29 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Юные таланты — опять в числе лауреатов

29 апреля 2024
Актуально

Началась подписка на 2-е полугодие текущего года

29 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В садовом товариществе «Спадчына» от огня спасали баню

29 апреля 2024
Актуально

Перезапуск ВНС, новые министры, северный путь и поводы для гордости. Итоги Недели Президента

29 апреля 2024
Человек и природа

Теплая и без осадков погода будет сегодня в Беларуси

29 апреля 2024
Калейдоскоп

Неделя новых начинаний и важных решений: гороскоп на неделю с 29 апреля по 5 мая

29 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024