Темы

Свет кветак робіць нас чысцей

Свет кветак робіць нас чысцей

У нашай рэспубліцы ёсць вельмі шмат прыгожых месцаў —многія людзі спрабуюць захававаць прыроду, турбуюцца аб чысціні і парадку. Але шкада, што не ўсе разумеюць, як гэта неабходна. А як жа хачацца, каб усё смецце знаходзілася ў смеццевых баках. Каб ніколі не было сорамна перад гасцямі з розных краін, якія прыязджаюць у нашу Беларусь.

Чароўны куто Помазавых
Чароўны куток Помазавых
Аграсядзіба Ізабэла
Аграсядзіба Ізабэла
Возера Помазавых
Возера Помазавых
Краскі Ізабэлы
Краскі Ізабэлы
Ручная работа Кантаевых
Ручная работа Кантаевых
Сядзіба Кантаевых
Сядзіба Кантаевых
У палоне бархатцаў Помазавых
У палоне бархатцаў Помазавых
Царства кветак Помазавых
Царства кветак Помазавых

Патанаючы ў лясах, на беразе маляўнічага возера раскінуўся аграгарадок Леніна. Насельніцтва тут нешматлікае, але людзі жывуць добрыя, спагадлівыя і гасцінныя. Кожны, хто тут пражывае, стараецца падтрымліваць парадак. Па-гаспадарску дагледжаныя сядзібы цешаць вока. Незвычайныя ландшафтныя кампазіцыі прыцягваюць увагу кожнага.

Некаторыя з домаўладанняў я наведала з задавальненнем.

Немагчыма абмінуць маляўнічы палісаднік па вуліцы Садовай, гаспадыняй якого з’яўляецца Валяціна Станіславаўна Кантаева. Ад самай шашы да каліткі вядуць радочкі ачаткоў, хостаў, што чаргуюцца з бярозавымі пянёчкамі і камянямі. Заходячы па сцяжынцы ў двор, можна ўбычыць вырабленага з бярозы незвычайнага каня. А пройдзеш трохі далей – прыкмеціш невялікую сажалку, на якой пасяліліся божыя кароўкі, ракавінкі і арыгінальныя садовыя скульптуркі. Над дахам узвышаецца прыгожа ўладкаванае гняздо, якое ніколі не пакідае па-майстэрску вытачаны бусел. Гаспадыня вельмі пастаралася, каб яе незвычайны двор быў вельмі цікавы для ўсіх. Валянціна Станіславаўна жыла раней у двухпавярховым доме, побач быў вельмі маленькі ўчастак зямлі, і не было дзе рассадзіць нават самыя простыя кветкі. Ёй гэта вельмі не падабалася і калі з’явілася магчымасць, яна набыла большы ўчастак. Валянціна Станіславаўна была вельмі задаволенная. Гаспадыня прынялася за сваю любімую справу.Ёй падабалася даваць жыццё кветкам.Яна пачынала з простага: купляла насенне, рапрацоўвала зямлю, ачышчала ад травы і зараснікаў. Любімая справа так захапіла яе, што ўжо на працягу дзесяці гадоў яна вырошчвае кветкі для сябе і для таго, каб любаваліся іншыя. Скардзіцца толькі гаспадыня, што не хапае часу. Добры памочнік у Валянціны Станіславаўны брат. Ён вельмі любіць дапамагаць, робіць невялікія скульптуры. Сын Федар з жонкай і маленькай Машай таксама стараюцца дапамагчы ўладкаваць участак. Шкада, што кветкі радуюць толькі   летам. Аднак сядзіба Кантаевых Валянціны Станіславаўны і Аліхана Даквахавіча здзіўляе аднавяскоўцаў і зімой: ілюмінацыя на елачках ля дому стварае сапраўдны казачны настрой. Пышныя туі, мажавельнікі і іншыя вечна зялёныя расліны робяць незвычайна ўтульным гэты куток.

На вуліцы Садовай размясцілася таксама і аграсядзіба “Ізабэла”. У двор двухпавярховага дома Алены Анатольеўны Манукян заходзіш па сцежцы, абсаджанай дэкаратыўнымі туямі. На гэтым прыгожым, незвычайным двары растуць: рамонкі вялікія і маленькія, бархатцы ўсіх магчымых фарбаў, ружы розных гатункаў і колераў. А пройдзеш трохі далей — можна ўбачыць фіялетавыя клімацісы. Гэтымі далікатнымі кветкамі гаспадыня вельмі ганарыцца. У Алены Анатольеўны вельмі шмат скульптур, вялікіх і маленькіх. Шмат часу адбірае догляд за агароднінай — трэба абганяць, падкормліваць. За раслінамі патрэбен шчыры дагляд. Алене Анатольеўне цяжка адной спраўляцца з такім вялікім участкам, у яе няма і часу, але ёй дапамагае любімая дачка. А пачынаючым кветкаводам яна раіць:“Каб справа ладзілася, трэба працаваць, працаваць і яшчэ раз працаваць”.

Гэты дом на вуліцы Забенькі адразу звяртае на сябе ўвагу. Гаспадары дома — Помазовы ВольгаСяргееўна і Яўген Уладзіміравіч – маладыя, але працавітыя людзі. Гаспадар сваімі рукамі адліў тратуарную плітку і ўсталяваў на ўваходзе вялізныя шары-ліхтарыкі. Вольга Сяргееўна аформіла невялікую сажалку, якую аздобілі розныя фігуркі: ракі, конікі, змеі, стракозы, бы жывыя, грэюцца на камянях яшчаркі. Ёсць невялікі маляўнічы астравок, абкладзены шэрымі прыгожымі камянямі, між іх расце безліч розных кветак. Вольга Сяргееўна вырошчвае ружы, хрызантэмы, лілеі, рамонкі і шмат летнікаў. У гаспадыні вельмі прыгожыя лілеі, яна іх старанна даглядае, апрацоўвае, падразае. На роўненькіх газонах — скульптурныя кампазіцыі, зялёныя агароджы, рэдкія расліны. Яна ганарыцца незвычайнымі вялікімі ружамі. Вольга Сяргееўна надала адну добрую параду, каб кветкі раслі добра: іх проста трэба любіць. Афармляць ўчастак ёй дапамагаюць дзеці— васьмікласнік Паша і шасцігадовы Максім, а таксама сястра Зоя. Вользе Сяргееўне зусім няцяжка займацца кветкаводствам, ёй падабаецца гэты занятак і таму ў яе выдатна атрымліваецца. Усе цікавыя ідэі яна чэрпае з інтэрнэту. Некаторыя ідэі ёй падказваюць сябры ісуседзі. Ды і ў самой вельмі багатая фантазія.

Кожная з гаспадынь – клапатлівая жонка, маці, а яшчэ яны праводзіць дзень на асноўнай рабоце. І справа не ў занятасці ці магчымасцях кожнага, справа ў жаданні і ў незапакоенасці душы. Калі сам ствараеш прыгажосць, дорыш яе іншым, то і свет кожнага становіцца святлей і чысцей.

 Ангеліна БУЗУРНАЯ,

юнкар гуртка “Узлет”, вучаніца Ленінскага ВПК ДС-СШ.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Фотофакт: районная ветеранская организация провела акцию “Пасхальный подарок”

4 мая 2024
Актуально

В храмах Бобруйщины проходит освящение пасхальных куличей

4 мая 2024
Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024
Актуально

План комплексного благоустройства территории Бобруйского района на 2024 год

3 мая 2024
Актуально

Текущий ремонт кровель жилых домов в 2024 году

3 мая 2024
80-летие освобождения Беларуси

Узницы концлагерей принимали поздравления с Днем Победы

3 мая 2024
Общество

На заседании исполкома рассмотрен вопрос о дополнительных мерах по кадровому обеспечению госорганизаций

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024