Темы

Гарадскія навіны 19 лiпеня 2014 года

Новы кіраўнік упраўлення Нацбанка
У суботу на мінулым тыдні старшыня гарвыканкама Дзмітрый Бонахаў прадставіў удзельнікам чарговага пасяджэння новага начальніка ўпраўлення Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь у Бабруйску Міхаіла Ліпаўку.
Да прызначэння Міхаіл Аляксандравіч узначальваў аддзел гэтага ж упраўлення.

Метры дадаюць індывідуалы
Сёлета інтарэс гараджан да сядзібнай забудовы прыкметна павышаецца. Толькі на пяці апошніх аўкцыёнах былі прададзены тры ўчасткі на вуліцы Шырокай, дзе ўжо аформлена каля 130 пляцовак для будаўніцтва жылых дамоў.
На вуліцы Гагарына таксама вызначыліся каля паўтары сотні індывідуальных забудоўшчыкаў. Многія бабруйчане ўжо зразумелі выгоды ў гэтай справе: калі будуешся ўласнымі сіламі, сабекошт жылля атрымліваецца ўдвая ніжэй, чым у спажывецкім жыллёвым будаўнічым кааператыве.

Халупы не ўпрыгожваюць горад
На планёрцы ў мінулы панядзелак кіраўнік Бабруйска заклікаў адміністрацыі раёнаў горада актывізаваць работу па ачыстцы вуліц і завулкаў ад старых, лядашчых будынкаў, кінутых дамоў.
Яны псуюць выгляд папрыгажэўшай за апошнія гады сталіцы Прыбярэзінскага краю, таму іх гаспадары падлягаюць мерам адміністрацыйнай адказнасці за неналежнае ўтрыманне.

Гаражоў шмат, а аўто яшчэ больш
На ўліку жадаючых пабудаваць гаражы для аўтамашын сёння знаходзяцца каля 3 тысяч бабруйчан.
Між тым, абсталяваных месц для захоўвання ўласных транспартных сродкаў у гаражна-будаўнічых кааператывах налічваецца ўжо больш 24 тысяч, яшчэ каля 20 тысяч гаражоў існуюць у прыватным сектары. Але і гэтага недастаткова, бо ўсіх аўтамабіляў у горадзе і раёне зарэгістравана каля 70 тысяч.

І “Мір” запрашае на 3D-кіно
У дадатак да кінатэатра “Таварыш”, які дэманструе кінафільмы ў фармаце 3D, нядаўна на сучасную тэхналогію перайшоў і кінатэатр ”Мір”.
Як лічаць спецыялісты, гэта дазволіць павялічыць прыток гледачоў у залы, што знаходзяцца ў гарадскім парку культуры і адпачынку.

Магчыма, лагеры зменяць статус
Зараз у аздараўленчых загарадных лагерах пад Бабруйскам ідзе трэцяя змена. Дзеці адпачываюць ва ўстановах, якія яшчэ належаць прадпрыемствам горада. І не ведаюць, што тэндэнцыя адмовы ад непрофільных падраздзяленняў на заводах і фабрыках набывае моц.
У гэткіх умовах Дзмітрый Бонахаў прапануе рыхтавацца да прыёму лагераў у камунальную ўласнасць, стварэння нейкай гарадской установы адпачынку і аздараўлення, лагераў Ленінскага і Першамайскага раёнаў.

Школа застаецца на другі год
На будаўніцтве школы ў Заходнім мікрараёне з 20 выдаткаваных мільярдаў рублёў асвоена пакуль толькі 12 мільярдаў.
Тэмпы ўзвядзення яўна не адпавядаюць спадзяванням жыхароў бурна растучага раёна.

Аляксандр Бяляеў.

Последние новости

В будущее вместе с нами

«Беларусь Единая»: о памяти, единстве и гордости говорили с молодежью района

22 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Второй день Марафона молодежи и студенчества «Код памяти»: погружение в историю

22 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«Код памяти». В рамках Марафона молодежи и студенчества прошла патриотическая акция «Беларусь помнит. Помнит каждого»

22 июня 2026
Читать новость
Общество

В тихой скорби головы склоня

22 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Диалог на полях Марафона молодежи: Михаил Крицкий встретился с молодыми специалистами Бобруйского района

22 июня 2026
Читать новость
Общество

Участники «Поезда Памяти» смогут познакомиться с неискаженной, настоящей историей — Кочанова 

22 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем