Темы

Абмеркавалі надзённыя пытанні

Абмеркавалі надзённыя пытанні

У чацвер на гэтым тыдні ў раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Падчас яго інфармацыйна — прапагандысцкія групы раённага выканаўчага камітэта ў складзе адказных асоб выканаўчай і распарадчай улады, прадстаўнікоў службаў раёна сустрэліся з працоўнымі калектывамі ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, каб абмеркаваць надзённыя праблемы і найперш асабліва значную —– барацьбу з карупцыяй як на Магілёўшчыне ў цэлым, так і непасрэдна ў раёне.

Інфармацыйная група № 1, якую ўзначальвае старшыня райвыканкама А.В. Осіпаў, наведала з гэтай мэтай райспажыўтаварыства і ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі”.

IMG_4804 IMG_4803Даючы характарыстыку сітуацыі, якая склалася ў раёне са злачыннасцю, у тым ліку — эканамічнай, пракурор раёна І.У. Савасцееў адзначыў, што барацьба з карупцыяй вядзецца, прычым, не толькі пасродкам выяўлення такіх злачынстваў, але і іх прафілактыкай. У выніку праведзеных сёлета ў парадку агульнага нагляду праверак у ДЛГУ “Бабруйскі лясгас” і УКП “Жылкамунгас” былі выяўлены парушэнні заканадаўства аб дзяржаўных закупках — правапарушэнні, якія ствараюць умовы для ўзнікнення карупцыі. Як вынік — адказныя асобы гэтых арганізацый прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Вельмі важна, адзначыў пракурор раёна, папярэдзіць злачынства, у час яго спрафілактаваць і не дапусціць учынення, бо наступствы супрацьпраўных дзеянняў такога характару надзвычай сур’ёзныя, у тым ліку — пазбаўленне волі на працяглы тэрмін.

Аб тым, якія прымяняюцца ў краіне метады барацьбы з карупцыяй, распавёў 1-шы намеснік начальніка Бабруйскага РАУС А.Б. Бандарэнка. Ён заўважыў, што па выніках мінулага года найбольш злачынстваў такога накірунку выяўлена ў сферах аховы здароўя, прамысловасці, адукацыі, сельскай гаспадаркі.
Звяртаючыся да работнікаў райспажыўтаварыства і агракамбіната “Бабруйскі”, прадстаўнік РАУС заклікаў іх не заставацца ў баку ад дадзенай праблемы, бо яна датычыцца выключна кожнага: негатыўна сказваецца на развіцці краіны, а значыць, і дабрабыце людзей.

IMG_4808 IMG_4807У заключэнне размовы на гэтую тэму кіраўнік раёна А.В. Осіпаў звярнуў увагу работнікаў агракамбіната на недапушчэнне выпадкаў безгаспадарлівасці, абыякавых адносін да захавання дзяржаўнай маёмасці, што зачастую становіцца спрыяльнай глебай для ўзнікнення карупцыйных правапарушэнняў. Адсутнасць строгага ўліку і кантролю за рацыянальным выкарыстаннем матэрыяльных каштоўнасцей садзейнічаюць іх учыненню. У гэтай сувязі старшыня райвыканкама нагадаў, што да пачатку жніўня на ўсіх аб’ектах вытворчай і невытворчай сфер раёна, у тым ліку агракамбінаце, павінен быць наведзены ідэальны парадак. Акцэнтуючы ўвагу калектыва на няпростым фінансавым стане гаспадаркі, кіраўнік раёна адзначыў, што яго паляпшэнне залежыць найперш ад саміх працаўнікоў. На дадзеным этапе ў гаспадарцы неабходна наладзіць строгую дысцыпліну, якой павінны прытрымлівацца работнікі ўсіх узроўняў, забяспечыць захаванасць матэрыяльных каштоўнасцей, у тым ліку пагалоўя жывёлы, з усёй адказнасцю падыйсці да нарыхтоўкі корму, павелічэння аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі. Толькі пры ўмове вырашэння гэтых задач можна разлічваць на станоўчыя змены ў сельгасарганізацыі.

Падчас абмеркавання работы гандлёвых кропак райспажыўтаварыства на тэрыторыі сельсавета, у прыватнасці, дзейнасці акцый, якія дазваляюць вяскоўцам набываць тавар са скідкай і з растэрміноўкай плацяжу, А.В. Осіпаў унёс прапанову ўкараніць у практыку індывідуальны падыход да кожнага пакупніка: пры неабходнасці прадаставіць людзям магчымасць расплаціцца за нятанны тавар за больш працяглы час.

У дзень інфармавання ўвага калектываў была звернута таксама на неабходнасці строгага выканання правілаў пажарнай бяспекі — аснашчэнні пакояў жылых дамоў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, здольнымі папярэдзіць бяду, на неабходнасці выкарыстаць летні час для падрыхтоўкі печаў да ацяпляльнага сезону, вялася размова пра недапушчэнне парушэнняў правілаў паводзін на вадзе.

Не абыйшлося і без пытанняў з боку аўдыторыі. У прыватнасці, работнікаў ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі” цікавіла, ці будуць грэйдзіравацца асобныя вуліцы ў Гарбацэвічах. Дадзенае пытанне, па словах кіраўніка раёна, будзе ўзята на кантроль. Да ўвагі было прынята і пажаданне сяльчан — павялічыць колькасць малака, якое падвозіцца ў населеныя пункты аўталаўкамі.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

У медиков выросла зарплата. Кому и какие доплаты и надбавки будут выплачивать?

2 мая 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Общество

Бяспека дзяцей — клопат дарослых

2 мая 2024
В будущее вместе с нами

С благодарностью — к Героям Социалистического Труда

2 мая 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе правоохранители проведут акцию “Детство без насилия”

2 мая 2024
Общество

Дзівосы малой радзімы

2 мая 2024
Общество

З мая состоится личный прием граждан по вопросам судебно-экспертной деятельности

2 мая 2024
Общество

Великий четверг

2 мая 2024
Человек и природа

До +26°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

2 мая 2024
Общество

В Бобруйском районе в этом году построят 3 новых станции обезжелезивания

1 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024