Темы

Гарадскiя навiны 25.05.2014

Узнагароды вартавым законнасці 

Да маючага адбыцца прафесійнага свята работнікаў пракуратуры гарадскі выканаўчы камітэт узнагародзіў Ганаровай граматай намесніка пракурора Бабруйска Алу Шастапалаву, а грашовай прэміяй — старшага памочніка пракурора горада Ірыну Хадневіч.
Абедзве яны паказваюць добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны ўклад у работу па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў.

Замежны вопыт — на ўзбраенне
За перадавым вопытам у замежныя краіны ездзілі на мінулым тыдні некаторыя з бабруйскіх кіраўнікоў. Практыку работы смеццеспальваючага завода ў эстонскім Таліне вывучалі першы віцэ-мэр Алег Ковель і дырэктар прадпрыемства цеплаэнергетыкі Уладзімір Аўдзевіч.
З арганізацыяй зялёнага будаўніцтва і ландшафтнага дызайна ў сталіцы Ірландыі знаёміўся кіраўнік дарожна-эксплуатацыйнага прадпрыемства Сяргей Грэбень. Убачанае і вывучанае ў абодвух выпадках будзе карысным для пераймання ў нашым горадзе на Бярэзіне. Завод, напрыклад, зацікавіў тым, што спальвае практычна ўсе адходы і пры гэтым не забруджвае атмасферу — магчымасць яго пабудовы будзе разгледжана і ў нас. А знаходкі ў азеляненні, малых формах архітэктуры, заснятыя на фота і занатаваныя ў запісах, знойдуць увасабленне на бабруйскіх плошчах і вуліцах.

Агонь памяці ў вершах і прозе
У гонар 70-годдзя вызвалення Бабруйска і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў гарадская цэнтральная бібліятэка імя М. Горкага праводзіць літаратурны конкурс “Запаліць свечку памяці”.
Удзел у ім прымаюць каля трох дзясяткаў аўтараў з больш чым сямю дзясяткамі паэтычных і празаічных твораў. У журы конкурсу ўваходзяць вядомыя грамадскія дзеячы, літаратары Бабруйска, якія і вызначаць пераможцаў да Дня горада.

І зноў запрашае “Арт-Жыжаль”
Літаральна ў мінулую пятніцу пачаў работу арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню міжнароднага пленэра па кераміцы “Арт-Жыжаль”.
У дванаццаты раз збярэ ён майстроў і пачаткоўцаў мастацтва, у якім звычайная гліна, дзякуючы фантазіі і рукам аўтараў, ажывае пад уздзеяннем агню. Як і летась, пляцоўкай для творчасці мастакоў з некалькіх краін стане гасцінная база адпачынку “Вербкі” ААТ “ФанДОК” на маляўнічым беразе Бярэзіны. Пленэр працягнецца з 10 па 31 ліпеня, а плён яго будзе традыцыйна дэманстравацца ў выставачнай зале мастацкага музея Бабруйска.

Першы раз у спартыўны клас
Гарадскі выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб своеасаблівай спартыўнай спецыялізацыі сярэдніх школ Бабруйска.
З пачатку будучага навучальнага года ў некаторых з іх будуць створаны спецыялізаваныя класы: у СШ № 27 — па плаванні (2 клас) і лёгкай атлетыцы (9 клас), у СШ № 32 — па вольнай барацьбе (3 клас), у СШ № 10 — па вольнай барацьбе (3 клас), у СШ № 28 — па валейболу (1 клас) і ў СШ № 1 — па настольнаму тэнісу (2 клас).

Аптымізацыя працягваецца
У адпаведнасці з рашэннем гарвыканкама працягваецца рэарганізацыя некаторых дзяржаўных устаноў адукацыі.
Зараз чарга дайшла да Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і Цэнтра тэхнічнай творчасці навучэнцаў Бабруйска, якія зліваюцца ў адзін. Пытанні працоўных адносін з работнікамі гэтых устаноў будуць вырашаны аддзелам адукацыі, спорта і турызма адміністрацыі Ленінскага раёна.

Поспехі для іх не абмежаваны
Як паведаміў кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Аляксандр Лісоўскі, днямі з расійскага горада-пабраціма Уладзіміра вярнулася каманда спартсменаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, якая другі год запар перамагла ў спаборніцтвах па спартыўнаму арыентаванню на мясцовасці.

“Мара” стане рэальнасцю пры ўмове…
Аб перадачы аздараўленчага лагера “Мара” з абласной уласнасці ва ўласнасць нашага горада размовы ідуць даўно.
Неабходнасць такая выклікана абмежаванымі магчымасцямі дзіцячага санаторыя “Вясёлка” і задзейнічаннем загараднай установы круглы год. Здаецца, дамоўленнасць з уласнікам “Мары” — упраўленнем адукацыі аблвыканкама — дасягнута: перадача лагера намечана з 1 студзеня 2015 года. Але ж за час карыстання ён прыкметна паднасіўся, таму старшыня Бабруйскага гарвыканкама Дзімтрый Бонахаў справядліва прапануе правесці яе з выдаткаваннем неабходных фінансавых сродкаў на рэканструкцыю.

Аляксандр Бяляеў.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем