Темы

Корму трэба мець не толькі ў дастатку, але і якаснага

Корманарыхтоўчая кампанія ў раёне працягваецца. Па апошніх дадзеных траў першым укосам скошана 75 працэнтаў ад плану, у некаторых гаспадарках прыступілі да касьбы другім укосам. Нарыхтавана без малога 55 працэнтаў ад патрэбы сенажу, больш за 21 працэнт сена і 2,7 працэнта — сіласу. У разліку на ўмоўную галаву жывёлы найбольш травянога корму нарыхтавана ў ААТ “Аграмашсервіс” — 14,4 ц к.адз., на другой пазіцыі СВК “Гігант” з паказчыкам 11,0 ц к.адз., на трэцяй — філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” — 10,3 ц к.адз. Між тым сельгасвытворцы ведаюць, што вялікія аб’ёмы не заўсёды падстава для заспакаення: корм павінен быць яшчэ і якасным, з утрыманнем неабходнай колькасці пажыўных рэчываў. А апошняе магчыма дзякуючы выкананню ўсіх тэхналагічных патрабаванняў да закладкі з боку тых, хто непасрэдна гэтым займаецца, а яшчэ — пільнаму кантролю з боку Бабруйскай міжраённай ветэрынарнай лабараторыі.

Наколькі гэты кантроль дзейсны, як ён ажыццяўляецца і чаму “на выхадзе” той жа сянаж не заўсёды атрымліваецца якасным — гэтыя і некаторыя іншыя пытанні мы задалі дырэктару ветлабараторыі А.С. Тарасенка.
— Аляксандр Сцяпанавіч, наколькі ведаю, для работнікаў вашай службы, як і для тых, хто непасрэдна займаецца нарыхтоўкай сена, сенажу і сіласу, гэтая пара — надзвычай “гарачая”?
— Так. Мы штогод ажыццяўляем аператыўны кантроль падчас нарыхтоўкі корму. Спецыялісты лабараторыі непасрэдна выязджаюць у сельгасарганізацыі і адбіраюць пробы зялёнай масы на абследаванне: утрыманне ў ёй сухога рэчыва, караціну, нітратаў і нітрытаў. І ў сёлетнюю корманарыхтоўчую кампанію — магу з упэўненасцю сказаць — ні адна траншэя з сенажом, ні адзін сенавал не занатоўваюцца без нашага ўдзелу.
— Да прыкладу, вы прыехалі, адабралі з траншэі травяную масу, яе абследавалі і выявілі, што паказчыкі не адпавядаюць норме — як дзейнічаеце?
— Пачну з таго, што іншым разам мы заўважаем парушэнні яшчэ да проб. Калі яны нязначныя і калі іх тут жа можна выправіць, напрыклад, дрэнна падсцеленыя пад’язныя шляхі ці, скажам, велічыня рэзкі не адпавядае тэхналагічным патрабаванням (апошняе было выяўлена на ферме Ступені), мы, вядома ж, спыняем закладку. Працягваюцца работы толькі пасля ліквідацыі праблемы. Складаней, калі з-за дажджлівага надвор’я павышана вільготнасць масы. Гэта ў асноўным датычыцца сенажу, якому ў раёне аддаецца перавага як больш пажыўнаму корму. Аднак хачу адзначыць, што за час сёлетняй закладкі амаль уся зялёная маса пакладзена сенажом 1-3 класаў — у залежнасці ад наяўнасці ў ім сухога рэчыва — і толькі нязначная колькасць у СВК “Гігант” і ААТ “Саўгас “Кісялевічы” — сіласам.
— Але як паспяваеце кантраляваць тую ж вільготнасць, калі траншэй закладваецца адначасова шмат і не па адным дні. І ці не здараецца так, што паўтраншэі закладзена, а зробленыя пробы раптам выяўляюць павышаную вільготнасць масы?
— Каб такога не здаралася, у кожную сельгасарганізацыю ў пазамінулым годзе праз гармалзавод набылі фінскія вымяральнікі вільгаці і тэрмометры. У гаспадарках прызначаны людзі, адказныя за вымярэнне неабходных паказчыкаў. Дадаткова такімі ж прыборамі кантралюем іх і мы, выязджаючы на месца, а таксама робім лабараторнае абследаванне як больш надзейны спосаб кантролю. Іншым разам, калі аператыўнае абследаванне выявіла ў траншэі павелічэнне вільготнасці масы, прыходзіцца падмешваць да яе сухую. Здараецца і наадварот — рэкамендуем касіць траву і тут жа падмешваць яе ў траншэю, каб павялічыць вільготнасць масы. Бывае, што непасрэдна ў полі робім аператыўны аналіз зялёнай масы, выяўляем павышаную вільготнасць і не даем дазволу на закладку, рэкамендуем зрабіць гэта праз дзень-два. Гэтак жа і па караціну. А цяпер дадзена ўстаноўка аналізаваць корм яшчэ і на наяўнасць у ім сырога пратэіну і сырой клятчаткі. Для гэтага ўжо выбарачна адабралі пробы і завезлі іх у абласную лабараторыю. І, вядома ж, вялікую ўвагу рэкамендуем надабаваць трамбоўцы сянажнай масы як адной з асноўных умоў добрага захавання корму.
— Якім-небудзь чынам кантралюеце тую масу, што заварочваецца, згодна сучаснай тэхналогіі, у плёнку?
— Абавязкова. Бярэм інфармацыю, дзе гэта будзе ажыццяўляцца, выязджаем у тую гаспадарку, на тое поле, дзе працуе адпаведная тэхніка, і непасрэдна перад ёй адбіраем масу і аналізуем. Усё гэта робіцца, паўтаруся, перад заварочваннем у плёнку.
— Наколькі ведаю, маса для такога захавання можа быць больш вільготнай, чым тая, што кладзецца ў траншэю?
— Сапраўды. Па новым рэгламенце ў ёй павінна ўтрымлівацца 35-40 працэнтаў сухога рэчыва, для траншэі — 40-45. Звязана гэта з захаваннем: перасушаная маса можа пашкодзіць плёнку.
— Спосаб захавання сенажу ў плёнцы лічыцца больш удалым, чаму?
— Корм у гэтым выпадку — пры правільнай тэхналогіі дастаўкі рулонаў на ферму, недапушчэнні іх пашкоджанняў — захоўвае нашмат болей пажыўных рэчываў, чым той, што захоўваецца ў траншэі. Але, паўтаруся, пры ўмове захавання цэласнасці ўпакоўкі — вельмі важна гэта разумець.
— Да сена таксама маюцца адпаведныя патрабаванні з боку вашай лабараторыі?
— Вядома ж. Сена мы аналізуем ужо пасля ўзважвання або паступлення на сенавал. Тое, што нарыхтавалі сёлета, мы праверылі. Па наяўнасці сухога рэчыва яно адпавядае патрабаванням (вільготнасць не вышэй 17 %), гэта значыць — сухое.
— Ці заўсёды ў сельгасарганізацыях з гатоўнасцю рэагуюць на вашыя заўвагі і рэкамендацыі?
— Рэагуюць. Калі праблема нязначная, абмяркоўваем яе са спецыялістамі. Калі патрабуе ўмяшання кіраўніцтва, выходзім на старшынь і дырэктараў. Задача ў нас агульная — нарыхтаваць якасны корм, таму сумесна яе і вырашаем.
— І ўсё ж, напэўна, ёсць арганізацыі, з якімі прасцей, чым з іншымі, працаваць у гэтым плане?
— Добра пастаўлена работа ў філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”. Тут, калі ўжо намецілі закладваць траншэю, то рыхтуюцца да гэтага з усёй адказнасцю, згодна ўсіх тэхналагічных патрабаванняў. Тое ж самае можна сказаць пра СВК “Гігант”.
— Аляксандр Сцяпанавіч, з боку вашай службы прад’яўляюцца строгія патрабаванні да корму, які нарыхтоўваецца: робіце аператыўны аналіз на месцы, даследуеце пробы лабараторна, даеце слушныя парады і рэкамендацыі, між тым “на выхадзе” той жа сянаж не заўсёды бывае якасным. У чым, лічыце, прычына?
— Прычыны розныя. Да прыкладу, на нізкія пажыўныя якасці сенажу значна ўплываюць тэрміны касьбы травы. З той, якая перастаялася, добрага корму не атрымаецца нават пры ўмове выканання ўсіх астатніх патрабаванняў: клятчаткі ў такой траве прыбаўляецца, а пажыўныя рэчывы страчваюцца. Вось чаму і Прэзідэнтам краіны, і раённай уладай ставіцца задача — праводзіць касавіцу ў аптымальныя тэрміны. На якасць корму ўплывае падрыхтоўка траншэі, працягласць яе закладкі: тут свае патрабаванні, якіх неабходна прытрымлівацца. Важнае значэнне мае трамбоўка. Парушэнне хоць аднаго са складаючых, вядома ж, здольна знізіць якасць. Што датычыцца нашай лабараторыі, то мы праводзім, паўтаруся, аператыўнае абследаванне, і той сянаж, які сёлета ўжо закладзены, адпавядае неабходным паказчыкам. Да таго ж адзначу, што прыкладна праз месяц з дня закрыцця траншэі мы зноў адбярэм з яе пробы корму, абследуем іх і на вільготнасць, і на пажыўнасць — што ў сваёй лабараторыі, што ў абласной — і дадзім заключэнне, на аснове якога ў гаспадарках будуць складваць рацыёны харчавання. Але гэта ўжо ўвосень.
— Дзякуй, Аляксандр Сцяпанавіч, за размову.
***
Ад сябе дадам, што спецыялісты Бабруйскай міжраённай ветлабараторыі з нецярпеннем чакаюць пераезду ў новую будыніну, куды плануецца перамясціць установу. Апошняе дазволіць пашырыць колькасць паслуг. З задавальненнем паведамілі ў лабараторыі і пра набыццё за ўласныя сродкі прыбора для вызначэння біяхімічных паказчыкаў крыві, што дазволіць на ранніх стадыях выяўляць многія захворванні ў жывёл, а для ветлабараторыі прынясе дадатковы заробак.

Алена КАРПЕНКА

Последние новости

Сельское хозяйство

В Беларуси создают уникальную породу коров. Их молоко подойдет даже для аллергиков

29 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Юные таланты — опять в числе лауреатов

29 апреля 2024
Актуально

Началась подписка на 2-е полугодие текущего года

29 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В садовом товариществе «Спадчына» от огня спасали баню

29 апреля 2024
Актуально

Перезапуск ВНС, новые министры, северный путь и поводы для гордости. Итоги Недели Президента

29 апреля 2024
Человек и природа

Теплая и без осадков погода будет сегодня в Беларуси

29 апреля 2024
Калейдоскоп

Неделя новых начинаний и важных решений: гороскоп на неделю с 29 апреля по 5 мая

29 апреля 2024
Общество

Инспекция Министерства по налогам и сборам информирует владельцев собак

28 апреля 2024
Ваше здоровье

Бронхиальная астма: меры профилактики и предупреждение обострений

28 апреля 2024
Общество

Маркетплейс Wildberries вернул бесплатные пакеты для белорусских покупателей

28 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024