Темы

Дзень Святой Троіцы у Пятровічах

Дзень Святой Троіцы у Пятровічах

У Дзень Святой Троіцы, які з’яўляецца для праваслаўных людзей адным з галоўных святаў, хрысціяне прыходзяць у храмы на ўрачыстыя набажэнствы. Традыцыя святкавання Троіцы, ці як яе яшчэ называюць, Пяцідзесятніцы, прыжылася ў Пятровічах з даўніх часоў. І вось ужо які год сюды з’язджаюцца вяскоўцы з бліжэйшых вёсак, збіраецца нямала гасцей з Бабруйска.

dsc_0169У мінулую нядзелю тут прайшло традыцыйнае народнае гулянне, тэатралізаванае свята «Зялёныя святкі». Зялёныя святкі! Гэтыя дні нашы продкі ахрысцілі нездарма. Паводле хрысціянскай традыцыі гэта цудоўнае свята святкуецца на пяцідзесяты дзень пасля Вялікдня. Сёмуха святкавалася тады , калі ўсё вакол было зялёным, і вясне прыйшоу час развітання. Таму яна мае некалькі назваў: Сёмуха, Сёмка, Зелянец.
dsc_0486Ужо з самай раніцы на пляцоўцы каля Дома народнай творчасці мясцовыя майстры-рамеснікі сталі разгортваць мастацкія выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, работнікі Бабруйскага райспажыўтаварыства — усталёўваць гандлёвыя палаткі.
Святкаванне пачалося з Набажэнства, якое правёў святар Свята-Нікольскага храма г. Бабруйска а. Міхаіл Архіпаў. Святар правёў службу і павіншаваў усіх хрысціян з гэтым вялікім святам, распавёў пра яго гісторыю.
Затым з цёплымі словамі пажадання здароўя і цёплага лета пачала тэатралізаванае свята вядучая Г. Макарава, метадыст раённага Цэнтра культуры, якая расказала як святкуюць Сёмуху. А каб у прысутных на душы стала вясялей, загучала добрая песня ў выкананні фальклорнага гурта “Спадарушка”. У гэты час на пляцоўку вышла Бярозка і дзяўчаты, якія ладзілі вакол яе карагод. Нашы продкі верылі ў магічную сілу бярозы і хацелі перадаць яе іншым раслінам, каб забяспечыць добры ўраджай і моцнае здароўе. Таму маладыя дзяўчаты закручвалі на бярозе галінкі, упрыгожваючы іх стужкамі. Пасля Бярозку вызвалялі, каб у наступным годзе зноў яе «завіваць». А яшчэ ёсць такое павер`е, што галінкі бярозы на Сёмуху валодаюць цудадзейнай сілай. Трэба узяць галінку ў рукі і дакранацца ёю адзін да аднаго са словамі: «Хай сыходзяць гора, хваробы, непрыемнасці, хай будзе лета ўраджайным і без пажараў. Каб расла зелянінка, каб радзіла скацінка, каб год быў урадлівы, а гаспадары шчаслівыя». Вядучая запрасіла дзяўчат правесці з прысутнымі на свяце абрад пазбаўлення ад непрыемнасцей.
Яшчэ адным з галоўных абрадаў гэтага свята было «кумленне». Дзяўчаты праходзілі пад завітай бярозкай, цалаваліся праз вянкі, абменьваліся імі, давалі абяцанне быць вернымі сяброўкамі. Тым самым замацоўвалі сяброўства на ўвесь год. Дзяўчаты кідалі свае вянкі на бярозу і ў раку. Часам па такіх вянках прадсказвалі будучыню. Чый вянок за бярозу ўчэпіцца, у той шчасце будзе ў гэтым годзе, а калі ўпадзе, то чакаць яго ў наступным гадочку.
Прыемныя хвіліны даставіли і выступленні В. Васіленка і Н. Меньшчыкавай, народнага вакальнага ансамбля «Дубравушка» Туголіцкага СДК, юнай Д. Шевяховай, Д. Бачыла і Е. Цыкур і іншых. Вялікай увагай ва ўдзельнікаў свята карысталіся творчыя знаходкі народных майстрау і мастакоў: малюнкі, рушнікі, цацкі, іншыя арыгінальныя і цікавыя рэчы. Для малых і дарослых удзельнікаў ладзіліся спартыўныя мерапрыемствы, гульні, конкурсы.
Працягнулася свята ўрачыстай часткай, якую адкрыў дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы Бабруйскага раёна А. Волікаў, які звярнуўся да прысутных з цёплымі словамі віншаванняў і ўручыў за папулярызацыю беларускай народнай песні, абрадаў і свят народнага календара, актыўны удзел у творчым жыцці раёна, яркае выступленне на Міжнародным фестывале дзіцячай творчасці “Залатая пчолка” у г. Клімавічы Грамату ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бабруйскага раёна” фальклорнаму гурту “Спадарушка” Пятровіцкага ДНТ. Таксама аналагічнымі граматамі былі ўзнагароджаны: за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай творчасці, высокі мастацкі ўзровень і актыўную выставачную дзейнасць — самадзейны мастак А. Роскач; за адраджэнне і папулярызацыю традыцыйнага беларускага рамяства лозапляцення, актыўную выставачную дзейнасць — самадзейны майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва А. Гайшун; за адраджэнне і папулярызацыю традыцыйнай беларускай культуры, актыўную творчую дзейнасць і ў сувязі з юбілеем — самадзейны майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва С. Корзун.
Да мікрафона выходзілі прадстаўнікі розных раённых структур — старшыня раённага Савета ветэранаў Я. Доўнар, старшыня Гарбацэвіцкага сельвыканкама Г. Прыгара, дырэктар Пятровіцкага Дома народнай творчасці Ю. Бобікаў, які ўзнагародзіў народнага майстра Ю. Боўду і жыхарку Пятровіч З. Барадзін, а пастаяннаму гасцю свята — дырэктару кінатэатра “Таварыш” С. Багдановічу ўручыў кола з загадам “Каб руліў!”. Я. Доўнар уручыла каштоўныя падарункі ўзнікам канцлагераў.
Усе прысутныя на свяце мелі магчымасць не толькі атрымаць асалоду ад выступлення артыстаў, палюбавацца майстэрствам народных умельцаў, але і проста пагутарыць у цёплай сяброўскай атмасферы са сваімі сябрамі и аднавяскоўцамі.
Алена БРАІЛІЦА.
Фота Аляксандра ЧУГУЕВА.

Последние новости

Общество

Матпомощь ко Дню Победы выплачена досрочно – Минтруда

5 мая 2024
Актуально

Лукашенко в храме на Пасху: коль время выбрало нас, давайте сохраним мир и покой

5 мая 2024
Общество

С Днем печати! Поздравление от руководства Бобруйского района

5 мая 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Пасхой

5 мая 2024
Общество

Фотофакт: районная ветеранская организация провела акцию “Пасхальный подарок”

4 мая 2024
Актуально

В храмах Бобруйщины проходит освящение пасхальных куличей

4 мая 2024
Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024