Темы

Лета — час адпачынку і напружанай работы

З летнімі канікуламі многія навучэнцы раённых устаноў адукацыі звязваюць не толькі запамінальны, насычаны новымі ўражаннямі адпачынак, але і магчымасць зарабіць грошай, унесці пасільны ўклад у сямейны бюджэт.

Разумеючы гэта, у раёне загадзя паклапаціліся пра працоўную занятасць моладзі, якая навучаецца. Аператыўным штабам для каардынацыі дзейнасці студатрадаў на гэты час сфарміравана 6 студэнцкіх атрадаў. Байцы чатырох з іх будуць працаваць на ўзвядзенні малочна-таварных фермаў у філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” і ААТ “Саўгас Кісялевічы”. Прычым, адзін будаўнічы атрад створаны з ліку навучэнцаў БДПЛ № 13, тры атрады сфарміраваны на базе БДАЭКа. Акрамя таго на тэрыторыі раёна будуць дзейнічаць два сельскагаспадарчыя атрады, створаныя з ліку старшакласнікаў Гарбацэвіцкай і Бортнікаўскай сярэдніх школ. Юнакі і дзяўчаты збіраюцца займацца палявымі работамі на сельгасугоддзях ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі” і СВК “Гігант” адпаведна. І гэта не ўсё. У планах — заключыць яшчэ 4 дагаворы з СВК “Калгас імя А. Неўскага” і СВК “Калгас імя Дзяржынскага” на работу будаўнічых атрадаў, створаных з навучэнцаў аграрна-эканамічнага каледжа.
Варта адзначыць, што з панядзелка, 2 чэрвеня, ыбайцы будаўнічага атрада “Маналіт” (БДАЭК) ужо прыступілі да сваіх працоўных абавязкаў у пас. Юбілейны.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Днем знаний

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем