Темы

Наперадзе — самастойная будучыня!

Наперадзе — самастойная будучыня!

H2Школьная пара — самы цікавы час у жыцці вучняў. У гэты перыд навучэнцы паспяваюць зведаць шмат чаго новага для сябе: атрымаць патрэбныя веды, навучыцца новаму і цікаваму, даведацца пра сапраўдную дружбу, спазнаць першае каханне, і нават дзесьці адчуць расчараванне. Усё гэта чакае нас тут, у школе. Але так непрыкметна і хутка надыходзіць тая сумная часіна, калі патрэбна развітвацца з нашым ужо родным куточкам ведаў і сяброўства. Трэба гаварыць школе “Да пабачэння!”.

31 мая ў Ленінскім ВПК «Дзіцячы сад-СШ» прайшла святочная лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года. І, нягледзячы на надвор’е, атмасфера мерапрыемства была цёплай і прыемнай. Першыя ноткі настрою задалі вучаніцы 8-га класа А. Бузурная, Н. Аляксеева і Ю. Маёрава, якія чыталі вершы. Як толькі з вуснаў намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Г.А. Смірновай прагучала галоўная фраза: “Школа! Раўненне на выпускнікоў!”, госці ўжо сустракалі апладысментамі выпускныя класы і іх кіраўнікоў. Урачастая лінейка з нагоды дня апошняга званка была аб’яўлена адкрытай!
Шмат добрага пачулася са слоў дырэктара школы — Ф.І. Танковіча, які пажадаў добра здаць усе школьныя экзамены і цэнтралізаванае тэсціраванне, паступіць у жаданыя ўстановы адукацыі. І як прыемна чуць усё гэта не толькі ад людзей, якіх ужо добра ведаеш, а яшчэ і ад ганаровых гасцей свята. Сёлета ў нашу школу з падарункамі і цёплымі словамі завіталі намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага раёна В.Ф. Ганчароў і начальнік падатковай інспекцыі па Бабруйскаму раёну А.У. Бабкоў. Словы для віншавання і зачытання загаду аб допуску да дзяржаўных экзаменаў было прадастаўлена намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце М.А. Клімавай. Усе вучні дапушчаны!
Затым з віншаваннямі выступілі першакласнікі, якія ўпрыгожылі вобразы выпускніц падарункамі ў выглядзе званочкаў. Першакласнікі таксама не засталіся без сюрпрызаў — ім уручылі футбольныя мячы, падараваныя аддзелам адукацыі. А ўся пачатковая школа спела цудоўную песню — “Мілыя дарослыя”. Не абыйшлося і без узнагароджвання самых выдатных вучняў школы і іх бацькоў.
На гэтай святочнай лінейцы 11-класніцы ўвялі новую традыцыю — перадалі 10 класу ключ ад школьнай прасторы, каб тыя сталі паўнапраўнымі гаспадарамі сярод школьнікаў.
Развітальны вальс ад выпускнікоў суправаджаўся музыкальнай кампазіцыяй у выкананні вучаніцы 10-га класа Т. Аляксеевай. Чароўны танец з пералівамі настрою ў музыцы стаў самым запамінальным момантам для ўсіх гасцей, настаўнікаў і саміх вучняў.
Новую традыцыю ўвялі, але і на старую не забыліся. Замак выпускніка папоўніўся яшчэ адным замком. І застаўся самы галоўны момант свята — апошні званок. Права даць яго атрымалі абедзве адзінаццацікласніцы і вучаніца 1-га класа — Г. Кухарава.
Вось і завяршылася ўрачыстая лінейка, завяршыўся і школьны перыяд, завяршылася і дзяцінства. Наперадзе — самастойная будучыня!

Таццяна БУСЕЛ,
юнкар гуртка “Узлёт”, вучаніца 11-га класа

Последние новости

В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем