Темы

Да Дня горада – ўсё лепшае

Працягваюцца работы па ўзвядзенні помніка ўсім загінуўшым у Бабруйскай крэпасці, праект якога распрацаваны ў творчай садружнасці Галінай і Леанідам Левінымі. На жаль, лаўрэат Ленінскай прэміі аўтар мемарыяльнага комплекса ў Хатыні Леанід Мендзелевіч нядаўна пайшоў з жыцця. Але і Галіна Леанідаўна, і арганізатары сёлетняга святкаваня 70-годдзя вызвалення Бабруйска і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў абяцаюць, што мемарыял непадалёк ад “Бабруйск-Арэны” з’явіцца ў тэрмін.

Да Дня горада пасвяжэе і плошча Перамогі, на добраўпарадкаванне якой з гарбюджэта выдаткавана больш за 600 мільёнаў рублёў. З навінак у мерапрыемствах, прысвечаных юбілею, чакаецца ўдзел мажарэтак-барабаншчыц, калектыў якіх будзе створаны з выхаванак школы-каледжа мастацтваў.

Новы кіраўнік экалагічнай інспекцыі

У панядзелак на гэтым тыдні першы намеснік старшыні гарвыканкама Алег Ковель прадставіў удзельнікам планёркі новага кіраўніка гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, прызначанага загадам галіновага міністра. Ім стаў Дзмітрый Дземенкавец, які працаваў раней начальнікам аддзела Магілёўскага абласнога аб’яднання “Мясамалпрам”.

Няхай больш будзе пацыентаў у гэтых палатах

Цудоўны падарунак напярэдадні майскіх святаў атрымалі бабруйчане і жыхары пяці навакольных раёнаў, для якіх адчыніў дзверы новы корпус рэканструяванага радзільнага дома. Да паслуг парадзіх 6 радзільных залаў, 3 аперацыйныя, дзіцячае і дарослае рэанімацыйныя аддзяленні, зручныя палаты на 60 ложкаў. Усяго на плошчы больш за 5300 кв. м можна аказваць родадапамогу ў прыняцці не менш 3500 немаўлят у год. А ўстаноўленае тут сучаснае абсталяванне дазваляе выходжваць нованароджаных з вагой нават у 500 грамаў. Дарэчы, інкубатар для догляду менавіта гэткіх дзіцянят падарыў радзільнаму дому міністр аховы здароўя нашай краіны Васіль Жарко. А губернатар Магілёўшчыны Пётр Руднік зрабіў прэзент у выглядзе апарата штучнага вентылявання лёгкіх, пажадаўшы, каб дом, дзе нараджаецца шчасце, ужо сёлета “выйшаў на праектную магутнасць”.

Прэміі актывістам выбараў

Першы віцэ-мэр Бабруйска Алег Ковель уручыў днямі грашовыя прэміі гарвыканкама найбольш актыўным удзельнікам падрыхтоўкі і правядзення выбараў у мясцовыя Саветы 27-га склікання. Сярод узнагорджаных старшыня гарадской выбарчай камісіі Віктар Гарбанёў, супрацоўнікі ўпраўлення ўнутраных спраў гарвыканкама Аляксандр Сяргееў, Сяргей Рудзько, Аляксандр Кастаянскі, начальнікі аддзелаў адміністрацый Ленінскага і Першамайскага раёнаў Валянціна Афанасенка і Аляксандр Адзіночанка.

Госці горада на Бярэзіне

На тыдні чакаецца прыезд у Бабруйск міністра працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь Марыяны Шчоткінай, якая наведае прадпрыемства Беларускага таварыства інвалідаў па зроку і мясакамбінат. Таксама у горадзе на Бярэзіне пройдзе рэспубліканскі семінар “Арганізацыя адукацыйнага працэса” з удзелам супрацоўнікаў Міністэрства адукацыі нашай краіны.

Незвычайны канцэрт да Свята Перамогі

Аб сапраўднай усенароднасці Свята Вялікай Перамогі сведчыць, мяркую, адзін з шматлікіх канцэртаў, які прайшоў напярэдадні 9 Мая. Адбыўся ён у клубе выпраўленчай калоніі №2, што размешчана ў Бабруйску. Кіраўніцтва яе арганізавала ўрачыстасць для ветэранаў і супрацоўнікаў рэжымнай установы, запрасіўшы іх прама на яе тэрыторыю. Калег цёпла павіншаваў начальнік выпраўленчай калоніі Аляксандр Какунін. А затым на добра аздобленай сцэне сваё майстэрства паказалі спевакі і дэкламатары як з ліку людзей у пагонах, так і з асуджаных да тэрмінаў пазбаўлення волі. Але і яны, як падалося, былі шчырымі ў выказванні пачуццяў павагі і ўдзячнасці да савецкіх воінаў, што ўратавалі свет ад карычневай чумы.

“Зялёнае жніво” пачалося…

…але не на сельскагаспадарчых угоддзях, а ў горадзе. Як паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Бабруйска Валянціна Парахневіч, менавіта зараз наступіла пара падкосу траў і пустазелля на шматлікіх газонах, прыдарожных палосах і прысядзібных тэрыторыях. Дырэктар дарожна-экплуатацыйнага прадпрыемства Сяргей Грэбень у сваю чаргу запэўніў, што да гэтай работы ужо падрыхтаваны дзве трактарныя касілкі, не менш двух дзясяткаў касцоў і неабходны транспарт.

 Аляксандр Бяляеў.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем