Темы

Вызначаны лепшыя даследчыя работы

З мэтай развіцця даследчай дзейнасці як эфектыўнага сродку павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы школьніка штогод праводзіцца рэспубліканскі конкурс даследчых работ па вучэбных прадметах.

На раённы этап конкурсу, які прайшоў у гэтым месяцы, было прадстаўлена 28 работ з 13-ці ўстаноў сярэдняй адукацыі. З іх найбольш — па гісторыі і грамадазнаўстве. Цікавасць школьнікаў выклікалі таксама філалагічны і фізіка-матэматычны накірункі. Нямала работ, па ацэнцы журы, актуальных, з элементамі навуковай навізны.

21 лютага на базе Ленінскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ” прайшла канферэнцыя даследчых работ школьнікаў, падчас якой яе ўдзельнікі прадэманстравалі не толькі навыкі даследчай работы, але і камунікатыўныя магчымасці. У выніку пераможцамі сталі 22 навучэнцы з 12-ці ўстаноў адукацыі. Дыпломамі 1 ступені адзначаны тры даследчыя работы, 2 і 3-й — па 7 работ. 8 навучэнцаў узнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму за выніковы ўдзел. Па рашэнні журы 6 работ — па гісторыі і грамадазнаўстве Брожскай СШ, Міхалёўскага і Ленінскага ВПК, па інфарматыцы — Варатынскай СШ, па фізіцы — Глушанскага ВПК і па геаграфіі — Бортнікаўскай СШ, будуць прадстаўлены на абласны этап конкурсу, які пройдзе ў сакавіку-красавіку сёлетняга года.

Алена КАРПЕНКА

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем