Темы

Не быць тунеядцам. У раёне працавала камісія па занятасці

Не быць тунеядцам. У раёне працавала камісія па занятасці

Чарговае пасяджэнне пастаянна дзеючай раённай камісіі па кантролі за садзеяннем занятасці насельніцтва прайшло ў Бабруйскім РАУС. Узначаліла работу камісіі яе старшыня — старшыня Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Старавойтава.

Асаблівасцю правядзення пасяджэння на базе райаддзела міліцыі з’яўляецца тое, што наведвальнікі камісіі не толькі афіцыйна не працаўладкаваны, але і парушальнікі грамадскага парадку. Таму пасля праведзенай з імі членамі камісіі работы па садзеянні працаўладкаванню: прапанове вакансій у сельскай мясцовасці і горадзе, тлумачэння алгарытму дзеянняў падчас навучання новай прафесіі прадстаўнікі міліцыі нагадалі грамадзянам правілы паводзін у грамадскіх месцах і сям’і.

Падчас пасяджэння члены камісіі таксама прынялі рашэнні прызнаць занятымі ў эканоміцы на той ці іншы перыяд часу грамадзян, у асноўным работнікаў РФ, на падставе прадастаўленых імі дакументаў аб працаўладкаванні.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКА.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко: Беларусь и Узбекистан ведут активную работу, чтобы связать взаимные интересы

9 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Помогите следствию!

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Не быць тунеядцам. У раёне працавала камісія па занятасці

9 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Каб малака было болей. Спецыялістам жывёлагадоўлі нагадалі спосабы нарошчвання вытворчасці

9 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Пожилая жительница Бобруйского района погибла из-за неправильного обращения с электроинструментом

9 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасная эксплуатация объектов переработки и хранения зерна. Ликбез от МЧС

9 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем