Темы

Надзейны тыл дзяржавы. Работнікаў падатковай інспекцыі павіншавалі з прафесійным святам

Надзейны тыл дзяржавы. Работнікаў падатковай інспекцыі павіншавалі з прафесійным святам

Урачысты сход работнікаў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Бабруйскім раёне, прымеркаваны да надыходзячага прафесійнага свята — Дня работнікаў падатковых органаў, які адбудзецца 12 ліпеня, прайшоў у райвыканкаме.

Ганаровымі гасцямі ўрачыстасці сталі начальнік упраўлення ўліку падаткаў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Наталля Бядуліна і начальнік інспекцыі МПЗ па г. Бабруйску Лілія Наронская.

Віншуючы калектыў з прафесійным святам, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Бабруйскім раёне Сяргей Шупенька заўважыў, што асноўная функцыя падатковых органаў на сучасным этапе — не столькі кантраляваць, як аказваць сэрвіс, дапамагаць падаткаплацельшчыкам у пытаннях сваёй кампетэнцыі.  Сяргей Іосіфавіч шчыра падзякаваў калектыву за добрасумленную працу, за ўменне спраўляцца з пастаўленымі задачамі, знаходзіць рашэнні ў неардынарных сітуацыях, пажадаў поспехаў, здароўя, сямейнага дабрабыту і ўручыў узнагароды спецыялістам, чыя работа прызнана найбольш выніковай.

Плённай працы, здароўя і шчасця віноўнікам урачыстасці пажадала Наталля Бядуліна.

— Наша праца надзвычай сур’ёзная, мы стаім на варце нашай дзяржавы. Жадаю нам з вамі і надалей заставацца надзейным тылам Рэспублікі Беларусь, выконваць свае абавязкі бездакорна, мець трывалых падаткаплацельшчыкаў, — адзначыла госця з Магілёва і ўручыла шэрагу работнікаў ганаровыя граматы і лісты падзякі.    

Так, Ганаровай граматы інспекцыі па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці ўдастоены начальнік упраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Алена Жукава і галоўны спецыяліст Таццяна Нікіпарэц. Старшаму інспектару Алене Быстрымовіч аб’яўлена Удзячнасць начальніка МПЗ па Магілёўскай вобласці. 

Ганаровай граматы Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Бабруйскім раёне ўзнагароджана галоўны дзяржаўны падатковы інспектар упраўлення кантрольнай работы Анастасія Хахлова. Удзячнасці начальніка інспекцыі аб’яўлены начальніку аддзела камеральных праверак Юліі Кавалевай і галоўнаму дзяржаўнаму падатковаму інспектару ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Надзеі Фядулавай.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Помогите следствию!

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Не быць тунеядцам. У раёне працавала камісія па занятасці

9 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Каб малака было болей. Спецыялістам жывёлагадоўлі нагадалі спосабы нарошчвання вытворчасці

9 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Пожилая жительница Бобруйского района погибла из-за неправильного обращения с электроинструментом

9 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасная эксплуатация объектов переработки и хранения зерна. Ликбез от МЧС

9 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Второй укос трав: «Пищевик-Агро» продолжает кормозаготовку

9 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем