Темы

Гасцінная краіна — мая Айчына Беларусь

Гасцінная краіна — мая Айчына Беларусь

biblio12014 год у Беларусі аб’яўлены Годам гасціннасці. Указам Прэзідэнта падкрэсліваюцца асноўныя мэты: развіццё турызму, знаёмства з прыроднымі, гістарычнымі і культурнымі багаццямі Беларусі, выхаванне ў грамадзян пачуцця патрыятызму, гонару і павагі да Бацькаўшчыны. Абвешчаны год сярод шматлікіх іншых накірункаў акцэнтуе ўвагу і на такія значныя юбілейныя даты як 70-годдзе вызвалення Магілёўшчыны і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, свята Дня Рэспублікі. Першаадкрыццём для Беларусі будзе і падзея міжнароднага значэння — матчы чэмпіяната свету па хакеі.

biblio2Менавіта традыцыям гасціннасці быў прысвечаны Дзень нацыянальнай гасціннасці “Гасцінная краіна — мая Айчына Беларусь”, які быў арганізаваны бібліятэкарамі цэнтральнай раённай бібліятэкі навучэнцам Бабруйскага дзяржаўнага тэхналагічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа і ўдзельнікам клуба маральна-прававых ведаў “Узрост”. Гасцям бібліятэкі была прапанавана выстава-запрашэнне “Сардэчна запрашаем у гасцінную Беларусь!”, на якой былі прадстаўлены кнігі, якія расказвалі аб помніках гісторыі, культуры і прыроды нашай зямлі: Мемарыяльным комплексе в. Сычкава, Бабруйскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі в. Сычкава, Свята-Нікольскім храме і іншых аб’ектах экскурсійнага паказу: Бабруйск — вёскі Цялуша Глуша, Панюшкавічы. Асобным раздзелам прадстаўлены помнікі і маляўнічыя краявіды Бабруйшчыны ў кнігах, буклетах, фота. Прыцягвалі ўвагу слухачоў літаратурная карта раёна “Мая Бабруйшчына зялёная…” і прыгожа аформлены даведнік-запрашэнне па аб’ектам аграэкатурызму Бабруйшчыны “Зялёны турызм на Бабруйшчыне”.

biblio3Пазнаёміць моладзь з гісторыяй традыцыйнай нацыянальнай гасціннасці спрыяў тэатралізаваны ўрывак “Госць на парог — пачастунак на стол” і выстава-інсталяцыя прадметаў набораў ганчарнай пасуды майстра народнай творчасці Юрыя Боўды “Мастацтва гліны і агню”. Дзень гасціннасці прадоўжыла электронная прэзентацыя “Турыстычнымі сцежкамі Бабруйшчыны”, відэахвіліна “Мой любімы родны горад Бабруйск — сталіца фестываляў”, экскурсія па залах бібліятэкі.
У рамках Года гасціннасці ў ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчнай сетка Бабруйскага раёна” распрацаваны план мерапрыемстваў: тыдзень краязнаўства і турызму “Турызм — рамантыка душы”, тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі “Захоўвай кніга, агонь Перамогі!”, тыдзень рэкламы бібліятэкі “Завітайце ў бібліятэку!”, конкурс творчых работ “Доблесць продкаў — нашчадкам у спадчыну” і шмат іншых мерапрыемстваў.

Галіна Буткевіч,

намеснік
дырэктара ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” па рабоце з дзецьмі.

Последние новости

В будущее вместе с нами

«Удивляй! Твори! Мечтай!». В Бобруйском районном Центре культуры состоялся фестиваль дополнительного образования детей и молодежи

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

Путешествие в мир белорусского книгопечатания и литературы. День белорусской письменности проходит в Костюковичах 

5 сентября 2026
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко: День белорусской письменности — это праздник самобытной национальной культуры 

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

В XXXIII Дне белорусской письменности принимает участие делегация Бобруйского района

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

В торжественном открытии Дня белорусской письменности в Костюковичах примут участие около 600 артистов

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

День белорусской письменности: история праздника

5 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем