Темы

Каб жыць, трэба рабіць. У Брожскім сельвыканкаме працавала камісія па занятасці

Каб жыць, трэба рабіць. У Брожскім сельвыканкаме працавала камісія па занятасці

Чарговае пасяджэнне раённай камісіі па кантролі за работай па садзеянні занятасці жыхароў раёна прайшло сёння ў Брожскім сельвыканкаме. Пасяджэнне ўзначаліла старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава.

На камісію звярнуліся грамадзяне, чый статут на сёння “беспрацоўны”. У адпаведным спісе сяльчане аказваюцца па розных прычынах, у тым ліку праз неадказнае стаўленне да патрабаванняў закона — непрадастаўленне ў камісію дакументаў, якія пацвярджаюць занятасць.  Да прыкладу, жыхар Брожы, да таго як трапіць у бальніцу, працаваў па дагаворы падрада ў суседняй Расіі, аднак даведку пра гэта ў камісію не перадаў, як і пра сваё знаходжанне на стацыянарным лячэнні.

З кожным беспрацоўным праведзена тлумачальная работа аб неабходнасці быць занятым у эканоміцы краіны, у тым ліку для паляпшэння  ўласнага дабрабыту, аб перавазе афіцыйнага працаўладкавання. Грамадзяне азнаёмлены са спісам вакансій па месцы жыхарства і ў гарадскіх арганізацыях і на прадпрыемствах. Наведвальнікам патлумачана, куды звяртацца для перавучвання — набыцця вострадэфіцытнай спецыяльнасці.  

Алена КАРПЕНКА.

Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

«Дарога да Святыняў». Бобруйский район тепло встретил участников научно-просветительской экспедиции

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

Молодежь — молодежи. Акцию «Беларусь адзiная» в новом формате презентовали в Минске

3 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Студенты БГТУ осваивают азы профессии на производственной практике в Глушанском опытно-производственном лесничестве

3 сентября 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко принял с докладом министра образования. Рассказываем о главном

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

ИМНС информирует о необходимости уплаты единого имущественного платежа. Как это сделать

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем