Темы

Падача дакументаў завершана

Завершана работа па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 27 склікання. Як паведаміў старшыня Бабруйскай раённай выбарчай камісіі В.М. Казлоў, па стану на 19 гадзін 10 лютага ў раённую камісію быў пададзены 81 пакет дакументаў, неабходных для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты райсавета.

67 грамадзян вылучаецца шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў, 14 — працоўнымі калектывамі арганізацый, якія зарэгістраваны на тэрыторыі раёна. Грамадскія аб’яднанні права вылучаць сваіх прадстаўнікоў не маюць, палітычныя партыі не вылучылі ніводнага чалавека. З учарашняга дня раённая выбарчая камісія займаецца праверкай дакладнасці звестак, якія значацца ў пададзеных дакументах, у тым ліку праверкай сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах. Пасля таго, як усе дакументы будуць правераны, на пасяджэнні раённай камісіі не пазней 20 лютага будзе прынята рашэнне аб рэгістрацыі або не рэгістрацыі таго ці іншага грамадзяніна кандыдатам у дэпутаты. Што да праверкі сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў, то яна ажыццяўляцца, па словах В.М. Казлова, рознымі спосабамі. У падпісных лістах звяртаецца ўвага ў тым ліку і на тое, каб чалавек, які паставіў подпіс, пражываў і быў зарэгістраваны на тэрыторыі той акругі, ад якой вылучаецца прэтэндэнт у кандыдаты, каб чалавек уласна зрабіў подпіс і ўказаў там дадзеныя дакумента, які падцвярджае яго асобу. Калі ў членаў камісіі ўзнікне сумненне адносна сапраўднасці подпісаў, яны маюць права прыцягваць да іх праверкі ў ролі экспертаў іншых спецыялістаў і нават выязжаць у населены пункт, рабіць падваровы абыход грамадзян, подпісы якіх значацца, і праз размовы з імі ўдасканальвацца, што подпісы сапраўдныя. Пры гэтым правяраюцца не толькі подпісы выбаршчыкаў, але і правамочнасць сходу працоўнага калектыва, які вылучыў свайго прадстаўніка.

Для праверкі дэкларацый аб прыбытках грамадзян, якія прэтэндуюць на дэпутацкі мандат, накіроўваюцца ў розныя інстанцыі запыты і г.д. Пасля ўсебаковай праверкі пададзеных дакументаў і вывучэння адказаў на запыты інстанцый на пасяджэнні камісіі будзе прынята рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатаў. Звесткі пра гэтых людзей будуць апублікаваны ў раённай газеце.

Завершана падача дакументаў на рэгістрацыю і ў акруговую выбарчую камісію па выбарах дэпутата Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Як паведаміла старшыня камісіі Я.У. Доўнар, усяго падалі дакументы тры чалавекі, двое з якіх вылучаны працоўнымі калектывамі, адзін — шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. На гэты час паперы дасканальна вывучаюцца.

Што да ўчастковых выбарчых камісій, то іх галоўная задача на дадзеным этапе — падрыхтаваць выбарчыя ўчасткі, абсталяваць іх усім неабходным для галасавання і актыўна займацца ўдасканаленнем спісаў выбаршчыкаў.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В Бобруйском районе объявлен месячник безопасного труда на объектах ЖКХ

1 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Бобруйском районе пройдут мероприятия, посвященные Дню Независимости и 82-й годовщине освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

1 июля 2026
Читать новость
Культура

Летние каникулы: не только веселые, но и безопасные

1 июля 2026
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко встретился с членами правительства Индонезии для обсуждения важнейших совместных инвестпроектов

1 июля 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 1 июля: все еще выше +30°С и без осадков

1 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ОВД Бобруйского райисполкома устанавливается владелец велосипеда

30 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем