Темы

Услых пра жаночае здароўе, пра жаночае шчасце

Услых пра жаночае здароўе, пра жаночае шчасце

Чаму важна быць здаровым фізічна і маральна? Як захаваць здароўе? Якія пагрозы ўзнікаюць на шляху да гэтага і як іх абыйсці? Гэтыя і іншыя пытанні адкрыта і прафесійна абмеркавалі 15 мая медыкі БГП №2 на сустрэчы з работнікамі ўпраўленняў і аддзелаў Бабруйскага райвыканкама. Мерапрыемства ініцыянавана інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Бабруйскім раёне ў межах Года беларускай жанчыны.

Урач кабінета прафілактыкі Яна Ананіч падрабязна спынілася на тэме папярэджання рака малочнай залозы, які лічыцца адным з самых распаўсюджаных відаў анкалагічных захворванняў жанчын, таму ім неабходна своечасова праходзіць абследаванне ў гінеколага і мамолага. Не лішняй, на думку доктара, будзе рэгулярная самадыягностыка, пры дапамозе якой можна будзе на ранняй стадыі захворвання звярнуць увагу на незвычайныя праявы або сімптомы, каб загадзя звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

Інструктар-валеолаг паліклінікі Ларыса Колесава пераканаўча распавяла, наколькі важна рухальная актыўнасць, якую карысць яна нясе для здароўя жанчыны. Рэгулярныя трэніроўкі неабходны для здароўя, прадуктыўнасці і стабільнага эмацыйнага стану. «Нават лёгкія паўгадзінныя заняткі дапамогуць надоўга захаваць бадзёрасць, умацаваць мышцы і косці, абараніць сэрца», — канстатавала Ларыса Уладзіміраўна, звяртаючыся да прысутных.

Цікавымі і слушнымі былі заўвагі і парады псіхолага Алены Ганчаровай пра тое, як захаваць цёплыя адносіны паміж мужчынай і жанчынай надоўга. З гадамі ў пары паміж партнёрамі каханне можа паступова згасаць, калі свядома не рабіць крокі насустрач свайму выбранніку. Захаваць каханне, падкрэсліла псіхолаг, магчыма, калі быць уважлівым, паважаць межы іншага, яго выбары і захоўваць давер і адкрытасць.

Увага, з якой слухалі прысутныя медыкаў, шматлікія пытанні ў адрас выступаючых — яркае пацверджанне таго, што тэма здароўя для жанчын — хвалюючая. А даведацца нешта новае ў напрамку прафілактыкі хвароб не бывае лішнім. 

Алена КАРПЕНКА.

Фота Алены БРАІЛІЦЫ.

Последние новости

Актуально

Техника, кадры и надежность сушильного хозяйства. Лукашенко назвал главные условия успеха уборочной

21 июля 2026
Читать новость
Общество

Автовладельцы в Беларуси смогут пройти техосмотр ночью

21 июля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

На трудовом посту: в Каменке стартовал студенческий отряд «Фаворит»

21 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Чтобы предотвратить трагедию, соблюдайте меры безопасности у водоемов

21 июля 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко утвердил изменения в сфере железнодорожного транспорта

21 июля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Молодежный совет проводит конкурс эссе «Миссия парламентария»

21 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем