Темы

Сям’я — гэта галоўнае

Сям’я — гэта галоўнае

…У гэтым упэўнена мая субяседніца — жыхарка нашага раёна, загадчыца Ленінскага сельскага клуба, шматдзетная маці Юлія Валер’еўна Каваленка.

Добрымі словамі згадваючы бацькоў і сям’ю, з якой выйшла, захаваўшы прыязныя адносіны са старэйшымі братамі, Юлія Валер’еўна і сваё сямейнае гняздо будуе ў любові і ўзаемапавазе дарослых і дзяцей адзін да аднаго. І вельмі хоча, каб і яе ўласная сям’я, як некалі бацькоўская, стала месцам сілы для нашчадкаў. Каб, выйшаўшы ў дарослае жыццё, стварыўшы ўласныя сем’і, сыны і дачка імкнуліся да бацькоўскага парога.

Дзеля гэтага Каваленкі шмат што робяць, а найперш — добраўпарадкоўваюць сямейнае гняздо. Спачатку меркавалі, выкарыстаўшы мацярынскі капітал, пабудаваць новы дом у аграгарадку. Але калі бацькоўскі асірацеў, не стала матулі, прынялі рашэнне застацца ў ім — занадта балюча было развітвацца з месцам, дзе вырас. “А вось жыць у горадзе мне ніколі не хацелася. На вёсцы зусім іншы ўклад: цішыня, спакой, чыстае паветра, нетаропкі лад жыцця, людзі навідавоку, усе навокал — як свае, родныя”, — пералічвае выгоды вясковага жыцця гераіня аповеду і заўважае, што з радасцю б успрыняла жаданне дзяцей пабудавацца побач.

Муж Ілля, з якім маладая жанчына пазнаёмілася ў мясцовым аўтобусе, едучы на працу ў Бабруйск, яе памкненні падтрымаў. Родам Ілля Аляксандравіч таксама з вёскі, Асіповіцкага раёна. У аграгарадок часта прыязджаў да бабулі.

Цяпер гаспадар сям’і працуе ў  суседняй Расіі вадзіцелем. Але з  Леніна надоўга не разлучаецца — штомесяца прыязджае дамоў, займаецца пытаннямі рамонту дома, хатнімі справамі, стараецца пабыць з дзецьмі, зладзіць ім паездку ў Бабруйск ці яшчэ куды.

Юлія ж асноўную частку дня бавіць на рабоце, тым болей што колькі год таму яна, швачка па прафесіі, кардынальна змяніла прафесійны накірунак — узначаліла мясцовую клубную ўстанову. Атрымаўшы такую прапанову, спачатку, як кажа, разгубілася — ці спраўлюся? Але падтрымка калектыва ды кіраўніцтва Бабруйскага раённага Цэнтра культуры і галоўнае — прыроджаныя актыўнасць і дзейснасць перамаглі, і вось ужо хутка два гады як Юлія Валер’еўна запраўляе клубам. А каб адчуваць сябе больш упэўнена, набыць ведаў у прафесіі літаральна адразу пасля прызначэння паступіла на завочнае навучанне на бюджэтнай аснове ў профільны каледж у Магілёве. 

Якіх толькі святаў не ладзяць для жыхароў аграгарадка работнікі клубнай установы, каб зрабіць жыццё людзей на сяле больш прывабным і цікавым, у тым ліку для моладзі. Дыскатэкі, вечарыны, каляндарныя, прафесійныя, сямейныя святы — усё гэта выклікае жывы інтарэс у вяскоўцаў. На сёлетняе навагодняя свята, як не без гонару заўважыла субяседніца, на дыскатэку ў Ленінскі клуб прыйшоў кожны трэці жыхар аграгарадка. Гэта і ёсць найлепшы паказнік вынікаў працы культработніка.

Матчыну справу гатовы пераняць і малодшыя дзеці. Дачка Насця і сын Уладзімір Ільіч (так прыўзнята-жартаўліва кліча маці малодшага сына за нараджэнне ў красавіку і супадзенне яго імя з імем Леніна) — пастаянныя наведвальнікі клуба, аматары канцэртаў і сцэны. Старэйшы Ягор, якому хутка сямнаццаць, бачыць сябе ў спорце. На гэты профіль, магчыма, і будзе паступаць пасля заканчэння Ленінскай школы.

Дружная, прыгожая і хуткая на пад’ём сям’я Каваленкаў не аднойчы ўдзельнічала ў раённым конкурсе “Уладар вёскі”, па выніках аднаго з іх нават ездзіла  на абласны этап конкурсу ў Круглае. “Уражанняў тады набраліся — не на адзін год!, — узрушана кажа жанчына. — Ды і сябе годна паказалі, данеслі да іншых культурныя традыцыі нашага прыбярэзінскага краю, якія яшчэ нядаўна — у пару маіх бацькоў былі паўсядзённасцю. Таксама Каваленкі бралі ўдзел у раённым конкурсе мнагадзетных сямей, уласным прыкладам прадэманстравалі, што мець не аднаго дзіцяці — гэта не ёсць складана, а, наадварот, — цудоўна, утульна і шчасна.    

Тым болей што дзеці — не толькі здатныя да вучобы, але і памочнікі па доме. Прыбрацца, накарміць курачак, згатаваць нескладаную страву, дапамагчы ў агародзе, выгуляць хатняга сабаку — гэта і іх занятак.

Пра сям’ю: мужа і дзяцей Юлія Валер’еўна гатова расказваць бясконца.  Сям’я, як лічыць гераіня аповеду, — галоўнае, дзеля чаго жыве на зямлі чалавек. І калі ў гэтым маленькім асяродку найбольш родных ёй людзей ўсё ладзіцца, то і ў яе настрой на працу выдатны — хочацца зрабіць дзеля сяльчан яшчэ больш і болей якасна.   

Алена КАРПЕНКА.

Фота з архіву сям’і Каваленка.

Последние новости

Актуально

Пусть нежность не угасает. Знакомьтесь: счастливая семья Марии и Эрнста Бабицких

15 мая 2026
Читать новость
Общество

Семейный капитал. Господдержка для многодетных семей Бобруйского района

15 мая 2026
Читать новость
Общество

Бобруйчане на VI Форуме медийного сообщества «Медиасреда сегодня: смыслы или «белый шум»

15 мая 2026
Читать новость
Ваше здоровье

С подростками — о духовных и семейных ценностях, о здоровье и ответственности за него

15 мая 2026
Читать новость
Культура

Библиотеки района присоединились к акции «Я и моя семья – без сквернословия»

15 мая 2026
Читать новость
Общество

День семьи отмечают сегодня в Беларуси

15 мая 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.