Вытворчасць малака — на кантролі

З пачатку красавіка вытворчасць малака ў раёне склала 3532,7 тон або 100,7 % да ўзроўня 2025 года. Сярэдні ўдой на адну карову — 405,8 кг.
А вось найбольшы — 609,0 кг — дасягнуты жывёлаводамі філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”.
Рэалізацыя малака за гэты перыяд склала 3297,5 тон, што на ўзроўні леташняга паказчыку.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Віктара ШЭЙКІНА.