Темы

Гаспадыні свайго лёсу. Сёстры Максімавы: “Дзе нарадзіліся, там і згадзіліся”

Гаспадыні свайго лёсу. Сёстры Максімавы: “Дзе нарадзіліся, там і згадзіліся”

Жанчына сёння — эфектыўны стратэг, здольны вырашаць найскладаныя дзяржаўныя задачы. Асабліва ярка гэта праяўляецца ў сельскай гаспадарцы — галіны, якая патрабуе дысцыпліны і глыбокай самааддачы. У Год беларускай жанчыны расказваем пра тых, хто сваёй працай стварае харчовую бяспеку нашай краіны.

52-гадовая Святлана Канстанцінаўна і на пяць год за яе маладзейшая Алена Канстанцінаўна мала таго што сёстры, дык абедзьве пасля школы засталіся ў  родных мясцінах, пайшлі працаваць у  сельскую гаспадарку, выйшлі замуж за хлопцаў-работнікаў свайго калгаса ды яшчэ з адным і тым жа прозвішчам.  А сёлета, па выніках работы за мінулы год, прызнаны пераможцамі раённых працоўных спаборніцтваў, кожная ў сваёй намінацыі. Святлана — “Найлепшы аператар машыннага даення на малочна-таварных фермах з даеннем малака ў лінейны малакапровад”, Алена — “Найлепшы аператар па вырошчванні буйной рагатай жывёлы да 6-месячнага ўзросту”.   

Дабірацца да малочна-таварнай фермы “Туркоўская Слабада” ААТ “Неўскі-Агра”, дзе сёстры працуюць, ім таксама прыблізна аднолькава, толькі з розных бакоў. Святлана з мужам (16 год як другой палавінкі не стала) пабудаваліся ў гэтай жа вёсцы, Алена — побач з бацькоўскім домам, у Амяленскай Слабадзе. “На працу мне — толькі з горачкі спусціцца”, — жартуе жанчына.

Чаму месцам працы сёстры абралі сельскую гаспадарку, калі большасць дзяўчат-аднагодкаў перабраліся ў горад?  Аказалася, усё проста.

— Праца ў жывёлагадоўлі была знаёмай з дзяцінства: даяркай на гэтай жа ферме працавала наша маці Чарнова Ганна Яўланцьеўна, а мы хадзілі ёй дапамагаць. Падабалася глядзець за жывёлай, падабаўся калектыў на ферме: працаздольны, вясёлы, мэтанакіраваны, нядрэнным быў заробак ды і прагі да гарадскога жыцця ніколі не было, — кажуць  Максімавы.

“Асабіста я стала за даярку ў 18 год.  Перапынак зрабіла толькі двойчы, калі хадзіла ў дэкрэтны адпачынак, — усміхаецца Святлана. Сёлета жанчына разлічвае атрымаць ільготную пенсію і… працягнуць працаваць, бо “як жа без сваіх каровак”. Святлана Канстанцінаўна ўпэўнена — у аснове станоўчага выніку ў жывёлагадоўлі, у яе выпадку — дасягнення вялікіх надоеў — выключна добрасумленны догляд скаціны. “Я таму і не спяшаюся дадому. Прыйшоўшы на ферму а пятай раніцы, найперш аглядаю кароў. Падаіўшы, яшчэ раз уважліва паназіраю, ці ўсе здаровыя. Калі што не так — не пакідаю без увагі, ці сама спраўляюся, ці клічу ветурача. За гады працы зразумела — на колькасць і якасць малака здольны паўплываць самыя розныя фактары — ад рацыёну кармлення да догляду.

У апошнім упэўнена і Алена Канстанцінаўна. Тым болей што яе падапечныя — успрымальны да хвароб маладняк. Каб дасягнуць 100-працэнтнай яго захаванасці, што цялятніцы ўдаецца, а разам і высокіх прывагаў жывёлы, жанчына не лічыцца з уласным часам, тэхналагічна падыходзіць да вытворчых працэсаў, не пакідае без увагі ніводнай змены ў паводзінах бычкоў і цялушак. Важным, на погляд жанчын, з’яўляецца кармленне. “І гэты бок справы на нашай ферме вырашаны, — кажуць субяседніцы. — У дастатку камбікармоў, штодня рыхтуем кормасумясі”. 

Як большасць вясковых жанчын, Святлана і Алена Максімавы не жывуць выключна працоўнымі абавязкамі. Дома ў кожнай — агарод,  хатняя гаспадарка. “Раней трымалі па дзве-тры каровы, малако здавалі на перапрацоўку, цяпер у мяне адна рагуля, прадукцыя — выключна для спажывання сям’і», — кажа Алена Канстанцінаўна. Таксама  прызнаецца, што надта любіць кветкі. Не можа ўтрымацца, калі бачыць новыя іх віды. Растуць краскі па ўсім двары, радуюць вока гаспадыні, а вось хатнія мужчыны (муж Аляксандр працуе механізатарам), як з усмешкай заўважае, здараецца выказваюць незадаволенасць гэтым — маўляў, нельга прайсці.

У поўным парадку гаспадарка і ў Святланы Канстанцінаўны. Пафарбаваны, з прасторнымі вокнамі дом, абнесены сучаснай агароджай уздоўж цэнтральнай вуліцы Туркоўскай Слабады — упрыгожанне населенага пункта. Агароджу ўсталявалі адносна нядаўна, а вось вокны ды камп’ютар набылі яшчэ з мужам за прэмію па выніках года. “Хацелі, каб засталася памяць, — кажа жанчына, — каб у прыгожым доме раслі, сюды прыязджалі ўнукі”.

Усё гэта ў маіх субяседніц наперадзе. Дачка Святланы, стварыўшы сям’ю, жыве ў Магілёве ва ўласнай кватэры, сын працуе ў Бабруйску. Што да Алены, то яна — шматдзетная маці. Праўда, у хаце з бацькамі цяпер толькі 2-класніца дачушка. Старэйшы сын жыве ў горадзе ў кватэры, якую сям’я набыла з дапамогай мацярынскага капіталу. Малодшы — на тэрміновай службе ў Мінску. Дзе пусцяць дзеці свае карані, па словах маці, пакуль невядома. Але калі ў вёсцы — яна не будзе супраць. Тым болей, што і адукацыя дазваляе — сыны скончылі сельскагаспадарчы і аўтатранспартны каледжы.

Што трэба моладзі, каб заставацца на сяле? Па словах субяседніц, станоўчыя ўмовы працы, жыллё і добры заробак. А прасторы, чудоўных краявідаў і чыстага паветра, за што так цэняць гераіні аповеду вёску, хопіць на ўсіх.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.

#ГодБелорусскойЖенщины
#МедиапроектСМИ
#ЖенщиныБобруйскогорайона

Последние новости

Актуально

С почтением к людям труда! В ОАО «Невский-Агро» чествовали героев зеленой жатвы

2 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Дорогами памяти. Воспитанники лагеря «Звезда» посетили Бобруйскую крепость

2 июня 2026
Читать новость
Актуально

Белорусская агропромышленная неделя стартовала в Минске

2 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Студотряды в боевой готовности!

2 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Среди аистов и аромата трав. Идет кормозаготовка на полях филиала «Пищевик-Агро»

2 июня 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко одобрил комплексные поправки в Кодекс о земле

2 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем