Темы

Спальвайце смецце бяспечна!

Спальвайце смецце бяспечна!

Увесну значна ўзрастае колькасць пажараў, выкліканых выпальваннем сухой расліннасці. Гэтаму ёсць тлумачэнне: пасля зімы грамадзяне актыўна прыводзяць у парадак свае ўчасткі, ачышчаюць іх ад леташняй травы і смецця — рыхтуюцца да сяўбы. 

У Бабруйскім раёне з пачатку года, як паведаміў старшы інспектар сектара  прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю БГРАНС Кірыл Аверчанка, адбылося 4 выпадкі ўзгарання лесу і 7 — сухой расліннасці. Ва ўсіх выпадках для тушэння пажараў прыцягваліся работнікі МНС.  

Ратавальнікі папярэджваюць — спальваць смецце трэба бяспечна, з выкананнем неабходных патрабаванняў:

  • займацца гэтым варта выключна ў бязветранае надвор’е;
  • кантраляваць працэс гарэння, не пакідаць агонь без нагляду;
  • месца для спальвання размясціць так, каб полымя і іскры не траплялі на збудаванні, гаспадарчыя пабудовы і гаруча-змазачныя матэрыялы;
  • пасля спальвання смецця вогнішча неабходна патушыць, упэўніўшыся, што не засталося ніводнай іскры.

Увага!

З 22-23 сакавіка ў большасці раёнаў краіны ўведзены абмежаванні на наведванне лясоў з-за высокай пажарнай небяспекі. Абмежаванні прадугледжваюць забарону на ўезд транспарту і развядзенне вогнішчаў. Пры гэтым прагулкі пешшу, звычайна, дазволены, калі няма поўнай забароны.

Ратавальнікі нагадваюць: калі вы сталі сведкам узгарання, тэрмінова паведамце пра гэта па тэлефонах 101 або 112.    

Последние новости

Актуально

С почтением к людям труда! В ОАО «Невский-Агро» чествовали героев зеленой жатвы

2 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Дорогами памяти. Воспитанники лагеря «Звезда» посетили Бобруйскую крепость

2 июня 2026
Читать новость
Актуально

Белорусская агропромышленная неделя стартовала в Минске

2 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Студотряды в боевой готовности!

2 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Среди аистов и аромата трав. Идет кормозаготовка на полях филиала «Пищевик-Агро»

2 июня 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко одобрил комплексные поправки в Кодекс о земле

2 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем