Работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі павіншавалі з прафесійным святам

Урачыстасць і святочны канцэрт з гэтай нагоды прайшлі сёння ў адміністрацыйнай пабудове УКП “Жылкамгас”. У ліку гасцей прысутнічалі старшыня Бабруйскага райвыканкама Міхаіл Крыцкі і старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава.

Адкрываючы мерапрыемства, дырэктар УКП “Жылкамгас” Сяргей Грычанок нагадаў гісторыю прадпрыемства, распавеў аб цяперашняй структуры, шчыра падзякаваў калектыву за працу. Сумесную ўсіх работу назваў фундаментам, на якім трымаецца дабрабыт кожнага дома і сям’і. Заўважыў, што ад прафесіяналізму і вялікай адказнасці кожнага работніка прадпрыемства залежаць не толькі ўтульнасць у кватэрах, але і стабільнае функцыянаванне вытворчых і сацыяльнна-культурных аб’ектаў. Разам з тым падзякаваў райвыканкаму і райсавету дэпутатаў за ўсемагчымую падтрымку.


Шмат цёплых слоў у адрас работнікаў ЖКГ выказаў кіраўнік раёна. Міхаіл Крыцкі пажадаў работнікам дабрабыту, поспехаў, здароўя. Прадпрыемству — стабільнага функцыянавання і развіцця.

Віншаванні людзям, якія клапоцяцца пра камфортныя ўмовы жыцця іншых: цяпло ў дамах, святло ў вокнах, чысціню ў дварах і на вуліцах выказалі таксама Ірына Старавойтава, намеснік старшыні райвыканкама Іван Кандрацьеў.












Не абыйшлося без узнагароджанняў. Работнікаў “Жылкамгаса”, чыя праца па выніках года прызнана найбольш паспяховай, адзначылі лістамі ўдзячнасці, ганаровымі граматамі ўсіх узроўняў.







Нямала работнікаў галіны ўдастоены падарункаў Бабруйскага раённага аддзялення Магілёўскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь”.

І, без сумнення, цудоўным падарункам камунальнікам стала канцэртная праграма, падрыхтаваная артыстамі і творчымі калектывамі раённага Цэнтра культуры.









Алена КАРПЕНКА.
Фота Валянціны МІЛОХІНАЙ.