Темы

Канікулы! Для каго адпачынак, для каго — і праца

Канікулы! Для каго адпачынак, для каго — і праца

З панядзелка школьнікі адправяцца на традыцыйныя веснавыя канікулы. Сёлета яны пройдуць з 22 да 29 сакавіка.

У Бабруйскім раёне гэтай парой будуць дзейнічаць 8 школьных лагераў дзённага знаходжання, у якіх адпачнуць 165 дзяцей. Для навучэнцаў падрыхтаваны цікавыя праграмы з разнастайных мерапрыемстваў выхаваўчага, пазнавальнага, спартыўнага накірункаў.

У суботу 28 сакавіка на базе Каменскай сярэдняй школы пройдзе раённы этап рэспубліканскага агляду-конкурсу “Юныя інспектары дарожнага руху”. Арганізатары конкурсу — аддзел адукацыі Бабруйскага райвыканкама і аддзел ДАІ Бабруйскага РАУС. Мерапрыемства праводзіцца ў мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей.

Цэнтральнае месца на канікулах адведзена раённай алімпіядзе па вучэбных прадметах, якая пройдзе на базе Ленінскай сярэдняй школы. Да ўдзелу ў інтэлектуальных спаборніцтвах заяўлена 286 навучэнцаў з 13-ці ўстаноў адукацыі раёна.

Такім чынам, калі для адных школьнікаў веснавыя канікулы — выключна адпачынак, то для іншых — яшчэ і напружаная праца з падручнікам.     

 Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Диалог на полях Марафона молодежи: Михаил Крицкий встретился с молодыми специалистами Бобруйского района

22 июня 2026
Читать новость
Общество

Участники «Поезда Памяти» смогут познакомиться с неискаженной, настоящей историей — Кочанова 

22 июня 2026
Читать новость
Актуально

Завершается подписка на «Трыбуну працы» на 2-е полугодие 2026 года. Не забудьте подписаться на районку!

22 июня 2026
Читать новость
Общество

Нить между поколениями

22 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

У нарыхтоўцы сенажу Бабруйшчына наблізілася да сярэдзіны

22 июня 2026
Читать новость
Культура

Отчетный концерт народного ансамбля танца «Беларусь» сдан на отлично

22 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем