Сектар культуры падвёў вынікі работы за мінулы год

Сход работнікаў сектара культуры Бабруйскага райвыканкама, на якім былі падведзены вынікі дзейнасці за 2025 год і пастаўлены задачы на бягучы, прайшоў 18 лютага ў пабудове раённага Цэнтра культуры. Узначаліў работу схода загадчык сектара культуры Аляксей Хамічонак.
Аляксей Анатольевіч падзякаваў работнікам галіны за працу, за выкананне даведзеных паказчыкаў па сацыяльна-эканамічным развіцці. Засяродзіў увагу на задачах, якія стаяць перад раённай культурай у 2026 годзе і патрабуюць вялікай выкладкі ад кожнага, занятага ў галіне. Асобна спыніўся на тэме прыцягнення ў сектар культуры спецыялістаў з ліку мясцовых жыхароў праз мэтавае навучанне іх у профільных установах вышэйшай і сярэднеспецыяльнай адукацыі.





Аб тым, як спрацавалі ў мінулым годзе: чаго ўдалося дасягнуць, а што патрабуе ўзмоцненай увагі ў сёлетнім, распавялі кіраўнікі структурных падраздзяленняў сектара культуры: Марыя Лаўрыновіч (Цэнтралізаваная клубная сістэма раёна), Жана Канькова (Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка раёна), Алена Нарніцкая (Бабруйская раённая дзіцячая школа мастацтваў).
У заключэнне сходу творчым калектывам і работнікам галіны, чыя праца па выніках года прызнана найбольш паспяховай, былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды.



Тэкст і фота Алены КАРПЕНКА.