Темы

Будучыню будаваць маладым. Міхаіл Крыцкі правёў прыём грамадзян

Будучыню будаваць маладым. Міхаіл Крыцкі правёў прыём грамадзян

Старшыня Бабруйскага райвыканкама Міхаіл Крыцкі правёў чарговы прыём грамадзян і юрыдычных асоб. Дадзеная форма ўзаемадзеяння з кіраўніцтвам раёна, як паказвае практыка, у жыхароў Бабруйшчыны карыстаецца попытам як найбольш дзейсная і выніковая.

Сёння на прыём да старшыні райвыканкама прыйшоў работнік ААТ “Неўскі-Агра”. Малады спецыяліст, які нядаўна вярнуўся са службы ў войску, звярнуўся па пытанні пераразмеркавання яго ў сельгаспрадпрыемства іншай вобласці, адкуль родам. 

Уважліва выслухаўшы маладога чалавека, Міхаіл Леанідавіч засяродзіў увагу на значнасці яго прафесіі для раёна. Заўважыў, што на Бабруйшчыне, у тым ліку ААТ “Неўскі-Агра”, створаны ўсе неабходныя ўмовы для працы і жыцця юнакоў і дзяўчат, набыцця імі прафесійнага вопыту, кар’ернага росту. Станоўчым для моладзі з’яўляецца і блізкасць да вялікага горада — некаторыя з маладых спецыялістаў сельгасарганізацый, працуючы на сяле, жывуць у Бабруйску. Кіраўнік раёна выказаў спадзяванне, што малады заатэхнік прыме рашэнне працягнуць працу на Бабруйшчыне,  стане актыўным удзельнікам шматлікіх моладзевых мерапрыемсваў. Са свайго боку паабяцаў садзеянне ў вырашэнні любых праблемных пытанняў.  

Алена КАРПЕНКА.

Фота аўтара.

Последние новости

Культура

День белорусской письменности в 2027 году пройдет в Молодечно

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

«Ад вытокаў роднай мовы». У Варатыні для дзяцей прайшоў  інфармацыйны час

5 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«Удивляй! Твори! Мечтай!». В Бобруйском районном Центре культуры состоялся фестиваль дополнительного образования детей и молодежи

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

Путешествие в мир белорусского книгопечатания и литературы. День белорусской письменности проходит в Костюковичах 

5 сентября 2026
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко: День белорусской письменности — это праздник самобытной национальной культуры 

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

В XXXIII Дне белорусской письменности принимает участие делегация Бобруйского района

5 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем