Темы

Раён рыхтуецца да «Дажынак-2013»

Да Рэспубліканскага свята  працаўнікоў вёскі ўзмоцнена рыхтуецца не толькі горад Жлобін, дзе сёлета будзе праходзіць фестываль-кірмаш, але і раёны, праз якія ўдзельнікі і госці “Дажынак” будуць накіроўвацца ў сталіцу фэсту. У іх ліку — і Бабруйскі раён.

Падрыхтоўчыя да “Дажынак” мерапрыемствы, якія праводзяцца пад непасрэдным кіраўніцтвам старшыні раённага выканаўчага камітэта Міхаіла Шалкоўскага і старшыні райсавета дэпутатаў Леаніда Баркоўскага, на гэты час, па словах апошняга, выкананы на 95 працэнтаў.

З улікам таго, што праз наш раён будуць праязджаць дэлегацыі Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, асноўныя падрыхтоўчыя мерапрыемствы былі сканцэнтраваны на рэспубліканскіх аўтамагістралях Слуцкага, Жлобінскага і Мінскага накірункаў. З планам мерапрыемстваў у раёне вызначыліся загадзя. Аб’ёмы работ былі дэтальна распісаны па кожным сельскім савеце, кожнай арганізацыі, сельгаспрадпрыемстве. Канкрэтныя заданні былі даведзены меліяратарам, дарожнікам, на абслугоўванні якіх знаходзяцца не толькі аўтатрасы рэспубліканскага значэння, але і тыя, што да іх прылягаюць. Былі задзейнічаны аб’екты Бабруйскага райспажыўтаварыства і індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама жыхары населеных пунктаў: Глуша, Барок, Гарбацэвічы, Маяк, Слабодка, Такары, Сычкава, Савічы, Кавалі, Туркі. Задзейнічана пераважная частка сельсаветаў.

Аб’ёмы работ, як адзначыў Леанід Баркоўскі, выкананы дастаткова сур’ёзныя. Адпрацаваны ўсе пункты, на якія была звернута ўвага рэспубліканскай і абласной аглядных камісій па падрыхтоўцы да “Дажынак”. Шмат што зроблена ў плане добраўпарадкавання: праведзены рамонты дарог, аб’ектаў сацыяльнай сферы, наведзены парадак на палях. На ўсіх трох накірунках, у пяці месцах, выкананы кампазіцыі з саломы.

Гэтым часам падрыхтоўчыя работы працягваюцца. І ёсць усе падставы меркаваць, што наш раён прыме ўдзельнікаў і гасцей “Дажынак-2013” дастойна: дагледжаным і добраўпарадкаваным.

 Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Природная «фабрика протеина». Белорусские ученые вывели отечественный сорт люпина белого «Грек»

6 июля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко: по-настоящему суверенной может быть только страна с хорошо вооруженной и преданной армией

6 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Жніво на Бабруйшчыне набірае тэмпы

6 июля 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси запускают электронную очередь для подачи документов в вузы

6 июля 2026
Читать новость
Общество

Между Минском и Нижним Новгородом открыли регулярные авиарейсы

6 июля 2026
Читать новость
Культура

В Витебске показали открытки «Славянского базара» и запустили фестивальную почту

6 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем