Темы

Дэпутацкі тыдзень у выбарчай акрузе

Дэпутацкі тыдзень у выбарчай акрузе

Для дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антона Каранкевіча бягучы тыдзень работы ў выбарчай акрузе, як і кожны папярэдні, — даволі напружаны. Да ліку пытанняў, якія даводзіцца вырашаць пасля чарговых сустрэч з працоўнымі калектывамі, у гэтыя дні магло дадацца і сезоннае — расчыстка дарог ад снегу.

Не дадалося.  Пасля сустрэчы з жыхарамі аграгарадка Варатынь, працаўнікамі мясцовых арганізацый, якую Антон Каранкевіч сумесна са старшынёй Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Ірынай Старавойтавай правялі ў пабудове сельвыканкама, стала зразумела, што з вялікім снегам у найбольш аддаленым сельсавеце раёна справіліся своечасова.

— Вялікі дзякуй усім — арганізацыям і жыхарам, хто неадкладна прыйшоў на дапамогу дарожнікам, — эмацыйна кажа старшыня Варатынскага сельвыканкама Уладзімір Вяроўкін. — Дзякуючы зладжанай рабоце людзей і тэхнікі доступ у нашыя населеныя пункты быў хутка створаны, аўталаўкі не спынялі сваёй работы, людзі былі забяспечаны ўсім неабходным.

У падтрымку слоў старшыні сельсавета сяльчане дзеляцца заўвагамі, што “трактар для расчысткі снегу снаваў за работай туды-сюды ўвесь дзень”, а каб лішні раз не ісці ў краму па хлеб, “разнастаілі меню, з задавальненнем абыйшліся аладкамі”.  

Пасля абмеркавання надзённых пытанняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў давёў да выбаршчыкаў пасыл сёмага Усебеларускага народнага сходу, распавёў пра дасягненні Рэспублікі Беларусь, пра  асноўныя накірункі зацверджанай дэлегатамі сходу Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на бліжэйшую пяцігодку. З’яўляючыся членам пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці, Антон Каранкевіч засяродзіў увагу на значных кроках у энергетычнай сферы краіны, што адлюстравалася таксама і на вёсцы. Засяродзіў увагу на лічбавізацыі ўсіх галін народнай гаспадаркі, укараненні ў сувязі з гэтым новых тэхналогій, у тым ліку на сельгасвытворчасці. Распавёў, што зроблена і запланавана прадпрыняць у перспектыве па паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне. У дачыненні сельскай мясцовасці — гэта, па словах дэпутата, далейшае набліжэнне ўмоў жыцця і працы да гарадскіх. 

На парадку дня рабочай паездкі дэпутатаў значыўся і маніторынг аб’ектаў гандлю на сяле — на прадмет якасці паслуг, якія яны аказваюць. У гэтых мэтах Антон Каранкевіч і Ірына Старавойтава наведалі магазіны Кіраўскага райста ў населеных пунктах Варатынь і  Туркі, а таксама прыватны магазін у аграгарадку. Звярталі ўвагу як на шырыню асартыменту тавараў у цэлым, так і на асобныя пазіцыі прадуктаў харчу: хлеба-булачныя вырабы, крупы, малочныя і мясныя прадукты, садавіну і агародніну. Асобна — на прадукцыю з дзяржаўнай сімволікай.

— У цэлым, як мы бачым, прадуктамі харчу і таварамі першай неабходнасці сельскія крамы забяспечаны, пераважная большасць прадукцыі — беларускіх вытворцаў, — заўважыў Антон Каранкевіч.

Ірына Старавойтава дадала, што ў сяльчан ёсць магчымасць тавары, якія іх цікавяць, заказаць у магазінах і аўталаўках. 

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКА.

Последние новости

Человек и природа

Погода 6 сентября: курс на осень с дождями и похолоданием

6 сентября 2026
Читать новость
Культура

День белорусской письменности в 2027 году пройдет в Молодечно

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

«Ад вытокаў роднай мовы». У Варатыні для дзяцей прайшоў  інфармацыйны час

5 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«Удивляй! Твори! Мечтай!». В Бобруйском районном Центре культуры состоялся фестиваль дополнительного образования детей и молодежи

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

Путешествие в мир белорусского книгопечатания и литературы. День белорусской письменности проходит в Костюковичах 

5 сентября 2026
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко: День белорусской письменности — это праздник самобытной национальной культуры 

5 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем