Темы

Вераніка ПАДАЛЯК: «Жанчына — маці, а значыць, ёй усё пад сілу»

Вераніка ПАДАЛЯК: «Жанчына — маці, а значыць, ёй усё пад сілу»

Так разважае мая субяседніца, старшыня Бортнікаўскага сельвыканкама, дэпутат райсавета дэпутатаў і старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Вераніка Падаляк, першая гераіня нашага новага медыяпраекта «Быць гераіняй свайго лёсу», у адказ на запытанне, ці не складана жанчыне запраўляць сельскім саветам, вырашаць часцяком нежаноцкія пытанні?

Між тым, кіраванне сельсаветам — не першая лідарская пасада Веранікі Уладзіміраўны. Да гэтага яна амаль пяць год узначальвала Міхалёўскую сярэднюю школу, а яшчэ раней была 1-м сакратаром Бабруйскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ”.
— Дзе ні працаваць — калі ты кіраўнік, то мусіш вырашаць шмат разнастайных пытанняў, — кажа Вераніка Уладзіміраўна. — У школе іх было не меней, але кола было больш вузкім. На паса­дзе старшыні сельвыканкама шырэйшы спектр. Людзі прыходзяць з рознымі клопатамі і турботамі. Натуральна, што ў гэтыя дні, пасля снежнай завеі давялося тэрмінова займацца пытаннем ачысткі дарог ад снегу — даць доступ да населеных пунктаў транспарту, у прыватнасці, аўталаўкам, машынам хуткай дапамогі, пошты. Зноў жа, зіма — самы час для вырашэння пытанняў зносу пустуючых дамоў, падрыхтоўкі найболей трывалых з іх да продажу. Работа гэта няпростая, патрабуе немалых намаганняў, але надаем ёй вялікую ўвагу. Як вынік — у мінулым годзе чатыры хаты ў сельсавеце было знесена і ў пяці з’явіліся гаспадары. Апошняе заўжды радуе, бо, набыўшы маёмасць пад летнік ці для пастаяннага пражывання, людзі, як правіла, добраўпарадкоўваюць не толькі домаўладанне, але і навакольную тэрыторыю, што надае вёскам больш прывабны, дагледжаны выгляд.
З вясной, па словах Веранікі Падаляк, на першы план выходзяць пытанні апрацоўкі прысядзібных надзелаў, улетку — абкоскі травы, увосень — уборкі ўрадждаю, на працягу года — утрымання грамадзянскіх могілак. І гэта толькі асноўныя напрамкі, дзе патрабуецца ўдзел сельвыканкама.
Развіваючы тэмы жаночага ўдзелу ў вышэйпералічаных справах і Года беларускай жанчыны, якім аб’яўлены 2026-ты, Вераніка Уладзіміраўна ўпэўнена заяўляе, што жанчынам пад­уладна ўсё. “Жанчыне да­дзена быць маці, а значыць, — быць моцнай. Магчыма, не целам, але духам. Мацярынства загартоўвае, выпрацоўвае такія якасці як адказнасць, развага, памяркоўнасць, неабы­якавасць, спагада, дасягненне пастаўленых мэт”.
Сур’ёзныя пасады і звязаныя з імі абавязкі асабіста ёй, як кажа гераіня аповеду, не перашкаджаюць займацца шматлікімі хатнімі справамі. Сёлета яны з мужам Андрэем змянілі гарадское жыццё ў шматпавярховіку на ўласны дом у Кіраўску, адкуль родам. Вясковы ўклад жыцця, па словах субяседніцы, ёй заўжды імпанаваў. Завіхацца ў сваім двары, добраўпарадкоўваць яго, гадаваць птушку, глядзець за градамі — напрыканцы красавіка сям’я ўжо частуецца клубніцамі з уласнай цяпліцы — усё гэта прыносіць задавальненне і, галоўнае, на ўсё гэта стае часу.

З асаблівым запалам расказвае Вераніка Уладзі­міраўна і пра сваё хобі — прыгатаванне тортаў да святочных дат, дзён наро­дзінаў членаў сям’і, родных і сяброў. “Калі гатую торт, забываюся на ўсё, у тым ліку на час — магу займацца гэтым да паўночы, — усміхаючыся, кажа яна. — Але ж і вырабы атрымліваюцца на захапленне — смачныя, непаўторныя, з творчым, індывідуальным падыходам да афармлення“.

І таму, што дзейсная па натуры, і як старшыня сельвыканкама, дэпутат, лідар грамадскай арганізацыі Вераніка Падаляк актыўна ўдзельнічае ў жыцці раёна: бярэ ўдзел у суботніках, аўтапрабегах, сустрэчах з насельніцтвам, ва ўсіх маштабных і не толькі мерапрыемствах раёна, дабрачынных акцыях. З апошняга — наведванне па месцы жыхарства сямей з дзецьмі-інвалідамі: у межах навагодняй акцыі “Нашы дзеці” хлопчыкам і дзяўчынкам сельсавета былі ўручаны салодкія падарункі.
— Жыццё шматграннае і надзвычай цікавае, — лічыць мая субяседніца. — Напоў­ніць яго, пабудаваць пад сябе, сваю ўнутраную патрэбу і адчуванне — задача саміх людзей. І вельмі важна мець мары, жыць намаганнямі да іх дасягнення, радавацца збыццю. У мінулым годзе мая дачушка стала студэнткай прэстыжнага вуза, паступіла на бюджэт, і вучоба ёй падабаецца. Для мяне гэта сапраўднае шчасце — збылася адна з маіх запаветных мар.
Шчасця, здароўя, міру, душэўнай раўнавагі, сямейнага цяпла ў надыйшоўшым годзе Вераніка Падаляк жадае ўсім жанчынам роднага краю і ўсёй Беларусі.

Алена КАРПЕНКА.
Фота з архіва Веранікі Падаляк.

#ГодБелорусскойЖенщины
#МедиапроектСМИ
#ЖенщиныБобруйскогорайона

Последние новости

Актуально

Белорусская агропромышленная неделя стартовала в Минске

2 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Студотряды в боевой готовности!

2 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Среди аистов и аромата трав. Идет кормозаготовка на полях филиала «Пищевик-Агро»

2 июня 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко одобрил комплексные поправки в Кодекс о земле

2 июня 2026
Читать новость
Общество

Аренда водоемов, пруды и скважины на своих участках. Президент утвердил изменение Водного кодекса 

2 июня 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 2 июня: южный ветер принесет потепление, без осадков

2 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем