Темы

Работа нябачная, ды надта значная

Работа нябачная, ды надта значная

...Менавіта так можна ахарактарызаваць справу, якой займаюцца мае субяседніцы — медыцынскія статыстыкі Бабруйскай гарадской паліклінікі №2 Ірына Жураўлёва і Анфіса Харанека.

Праз рукі жанчын праходзіць выключна ўся справаздачнасць па дзейнасці УЗ “БГП №2”, прычым, не толькі непасрэдна паліклінікі, але і яе структурных падраздзяленняў на сяле: бальніц, амбулаторый урача агульнай практыкі, фельчарска-акушэскіх пунктаў. Калі больш дакладна, то задача кабінета статыстыкі — збор, аналіз, статыстычная апрацоўка і вядзенне ўлікова-справаздачнай інфармацыі, разлікі паказчыкаў і фарміраванне  статыстычных справаздач, своечасовае і дакладнае прадастаўленне справаздачнасці, падрыхтоўка даведак на падставе атрыманых дадзеных. Перадача апошніх  штодня, штотыднёва, штоквартальна і штогод. Акрамя таго — складанне заявак на выраб бланкаў медыцынскай дакументацыі і ўлікова-справаздачных форм, іх выдача па неабходнасці.

— Лічбы статыстычных дадзеных у нас, у параўнанні з іншымі гарадскімі паліклінікамі, невялікія (жыхароў у раёне пражывае нашмат меней), але інфармацыі мы збіраем значна болей, — кажа Ірына Васільеўна і ўдакладняе: — Інфармацыя самая розная: па захворваннях і іх відах, па смяротнасці і прычынах, па нараджальнасці і коечным фондзе, і г.д. Зроблены звод накіроўваем у вышэйшыя арганізацыі галіны. Таксама ўносім інфармацыю па адпаведных формах і ў Нацыянальны статыстычны камітэт.

— Аператыўную інфармацыю: па вострых рэспіраторных захворваннях, пнеўманіях, уліку выдачы лісткоў непрацаздольнасці і г. д. збіраем кожны дзень, у тым ліку ў выходныя, — працягвае пералік абавязкаў Анфіса Канстанцінаўна.

Пры тым што прафесія медыцынскага статыстыка — гэта найперш работа з лічбамі, яе ўладальнік у абавязковым парадку павінен мець профільную адукацыю. Мае субяседніцы скончылі ў свой час бабруйскае медвучылішча: Ірына Жураўлёва па спецыяльнасці акушэрка, Анфіса Канстанцінаўна — медыцынская сястра. І тая, і другая ў гэтай прафесіі не гады, а ўжо дзясяткі год — у ахову здароўя раёна прыйшлі маладымі спецыялістамі, адсюль выйшлі на заслужаны адпачынак і працягваюць працаваць.  Іх прыклад лепей за што пацвярджае — калі работа чалавеку па душы, калі задавальняюць умовы працы і заробак, шукаць іншае месца не мае сэнсу.

І хоць працоўныя абавязкі займаюць значную частку дня гераінь аповеду, і Ірына Васільеўна, і Анфіса Канстанцінаўна знаходзяць час для вольнага часу і сваіх хобі. Ірына Жураўлёва, акрамя іншага, узначальвае прафсаюзную “пярвічку” паліклінікі, актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці ўстановы. А яшчэ яна — вялікі заўзятар падарожжаў. Любіць паглядзець на прыгажосць і адметнасці не толькі Беларусі, у гэтых мэтах аб’ехала большую частку суседняй Расіі, адкуль яе карані. Анфіса Канстанцінаўна любіць пазавіхацца на летніку, часцяком наведваецца ў сталіцу да ўнукаў, клапоціцца аб 90-гадовай матулі. 

— Чалавеку ў абавязковым парадку трэба мець іншае, адрознае ад працоўнага, жыццё. Любімыя заняткі дазваляюць пераключыцца на іншую дзейнасць, каб яшчэ лепей, з большай заахвочанасцю і натхненнем займацца працоўнымі абавязкамі, — упэўнены медыцынскія статыстыкі.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!». В Бобруйском районе стартовала акция ГАИ

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Республиканский субботник проходит в Беларуси

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Большая сделка с США, война на Ближнем Востоке и будущее Беларуси. Подробности интервью Лукашенко RT

18 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 18 апреля в Могилевской области: ожидаются благоприятные климатические условия для работы на свежем воздухе

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

ИМНС информирует. О принятии решения Совета ЕЭК о маркировке отдельных видов кондитерских изделий в потребительской упаковке средствами идентификации

17 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Им предстоит защищать Родину

17 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем