Темы

Іх работы прызнаны лепшымі

Падведзены вынікі абласнога этапу 2-га Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Добры дзень, свет!”, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя дзіцячай мастацкай творчасці, павышэнне выканаўчага майстэрства, пошук і выяўленне таленавітых дзяцей і падлеткаў, стварэнне ўмоў для росту асобы і сацыяльнай адаптацыі падрастаючага пакалення.

Нашаму раёну абласны этап конкурсу прынёс чатыры перамогі ў розных намінацыях. У прыватнасці, работа 16-гадовай навучэнкі Гарбацэвіцкай сярэдняй школы Марыны Сычовай “Світанак над Гарбацэвічамі” у намінацыі “Выяўленчае мастацтва” (педагог В. Цыбульская) адзначана Дыпломам упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама 1-й ступені.

 Работа 9-гадовай вучаніцы Гарохаўскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ” Аліны Роскач “Беларусачка” у намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” (педагог А. Каранец) узнагароджана Дыпломам 2-й ступені. Дыпломамі 3-й ступені адзначаны работа 16-гадовай Яны Мамонінай з Глушанскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ” “Сон” у намінацыі “Выяўленчае мастацтва” (педагог А. Кісляк) і ансамбль “Весялушкі” Туркоўскай СШ з песняй “А чалом, чалом” у намінацыі “Харавыя спевы” (кіраўнік В. Васіленка).

Дарэчы, работа Марыны Сычовай гэтым часам прымае ўдзел у заключным,  рэспубліканскім, этапе конкурсу.

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў на ніве творчасці. 

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем