Темы

Фінансавая граматнасць — упэўненасць у будучыні

У шматлікіх краінах 16 сакавіка святкаваўся Міжнародны дзень фінансаў дзяцей і моладзі. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне далучыцца да гэтай падзеі. У рамках тыдня дзіцячай фінграматнасці запланавана вялікая колькасць адкрытых урокаў, гадзін інфармавання, выступленняў банкаўскіх спецыялістаў перад навучэнцамі ўстаноў адукацыі, а таксама заняткаў з дзецьмі дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

 

20 сакавіка для школьнікаў 6-11 класаў Ленінскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ» прайшла інфармацыйная гадзіна «Асновы фінансавай граматнасці». Прадстаўнікі ААТ «Белаграпрамбанк» Арына Коршак і Яўгенія Календа з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі даступна, наглядна і цікава данеслі да дзяцей складаныя фінансавыя паняцці, а таксама падарылі на памяць рэкламныя буклеты і сцяжкі банка. Асабліва вучняў зацікавіла дзіцячая ашчадная праграма «Расці вялікі!». Школьнікі задавалі пытанні, цікавіліся ажыццяўленнем банкаўскіх аперацый, набыццём пластыкавых картак.

Дзякуючы такім мерапрыемствам школьнікі набываюць уменні распараджацца грашовымі рэсурсамі, планаваць будучыню і быць гатовымі да непажаданых сітуацый. Працаўнікі банка ў сваю чаргу спадзяюцца, што дзякуючы такім праектам вучні змогуць павялічыць не толькі сваю фінансавую пісьменнасць, але і перададуць новыя веды сваім бацькам.

Вынікам дадзенай працы па павышэнні фінансавай адукацыі маладога пакалення стане яго ўпэўненасць у будучыні, стабільнасць і росквіт эканомікі і грамадства ў цэлым.

 Таццяна Бусел,

вучаніца 10 класа Ленінскага ВПК, юнкор.

Последние новости

В будущее вместе с нами

«Беларусь Единая»: о памяти, единстве и гордости говорили с молодежью района

22 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Второй день Марафона молодежи и студенчества «Код памяти»: погружение в историю

22 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«Код памяти». В рамках Марафона молодежи и студенчества прошла патриотическая акция «Беларусь помнит. Помнит каждого»

22 июня 2026
Читать новость
Общество

В тихой скорби головы склоня

22 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Диалог на полях Марафона молодежи: Михаил Крицкий встретился с молодыми специалистами Бобруйского района

22 июня 2026
Читать новость
Общество

Участники «Поезда Памяти» смогут познакомиться с неискаженной, настоящей историей — Кочанова 

22 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем