Темы

Рамонт не стаіць на месцы

Тэрмін, адведзены на зімовы рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі, дзень ад дня скарачаецца. Да традыцыйнай пастаноўкі пасяўных машын і агрэгатаў на лінейку гатоўнасці засталося меней месяца. Ці паспеюць у сельгасарганізацыях да гэтага часу завяршыць рамонтныя работы. Ці ва ўсіх з іх аднолькава адказны падыход да гэтай важнай задачы? — адказам на гэтыя пытанні мы пацікавіліся ў начальніка вытворчага аддзела упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Віталія Епіхава.

— У рамонце мы кіруемся тым, што гатоўнасць пасяўной тэхнікі на 1 сакавіка павінна адпавядаць 95 працэнтам. Маюцца на ўвазе ўсе трактары і ўся глебаапрацоўчая пасяўная тэхніка, а таксама машыны па ўнясенні ў глебу ўгнаенняў і пратручванні насення. На сёння з 323-х трактараў, якія ў раёне маюцца, спраўныя 300. Іх гатоўнасць — 93 працэнты. Такім чынам за тыдзень, што застаўся да 1-га сакавіка, нам неабходна адрамантаваць яшчэ 2 працэнты трактароў. У асноўным пытанні маюцца па энерганасычаных Беларусах -3022. З 24-х адзінак, якія маюцца, на гэты час спраўны 21 трактар. Тры пакуль застаюцца ў рамонце: адзін — у Кіраўскай сельгастэхніцы, рухавік з другога знаходзіцца на магілёўскім рамонтным заводзе,  яшчэ адзін трактар рамантуецца непасрэдна ў гаспадарцы. 

Пастаўленую задачу — адрамантаваць усю тэхніку, якая маецца, да 1 сакавіка — у гаспадарках разумеюць, і прадпрымаюць ўсе неабходныя меры, каб яе вырашыць: у час і якасна падрыхтавацца да правядзення веснавой пасяўной 2013 года. Рамонтныя работы вядуць усе гаспадаркі, аднак аб’ём у кожнай розны. На гэты час найлепшая гатоўнасць у СВК “Гігант”, СВК “Калгас імя А. Неўскага”, у філіяле “Варатынь” РУП “БЗТДіА”. 95 працэнтаў гатоўнасці тэхнікі ў  філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”. Добрымі тэмпамі вядуцца рамонтныя работы ў ААТ “Саўгас “Кісялевічы”. Астатнія гаспадаркі да іх узроўню падцягваюцца, і думаю, што на лінейку гатоўнасці будзе выстаўлена ўся тэхніка, неабходная для веснавых палявых работ.

 Запісала Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

«Дарога да Святыняў». Бобруйский район тепло встретил участников научно-просветительской экспедиции

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

Молодежь — молодежи. Акцию «Беларусь адзiная» в новом формате презентовали в Минске

3 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Студенты БГТУ осваивают азы профессии на производственной практике в Глушанском опытно-производственном лесничестве

3 сентября 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко принял с докладом министра образования. Рассказываем о главном

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

ИМНС информирует о необходимости уплаты единого имущественного платежа. Как это сделать

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем