Стартаваў трэці этап алімпіяды
14 студзеня пачаўся трэці (абласны) этап Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, які будзе доўжыцца да 18 студзеня.
Ад нашага раёна ўдзел у ім прымаюць пяцёра школьнікаў — пераможцаў раённых алімпіяд. Гэта Крысціна Валадзько з Брожскай СШ (прадмет: беларуская мова і літаратура, настаўнік Н.У. Вярбіцкая), Павел Казлоў з Каменскай СШ (геаграфія, настаўнік Р.М. Мануленка), Ксенія Ступакова з Хімоўскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ” (біялогія, настаўнік С.А. Сокал), Марына Сычова з Гарбацэвіцкай СШ (руская мова і літаратура, настаўнік Н.У. Кузьміцкая) і вучаніца Міхалёўскага ВПК Валерыя Чэркас (матэматыка, настаўнік Г.У. Сакульская).
Алена КАРПЕНКА.