Пытанні ўзяты на кантроль

Узаемадзеянне мясцовай улады і жыхароў, як паказвае практыка, — залог пасляховага развіцця мясцовасці.
На Бабруйшчыне адной з форм такога ўзаемадзеяння з’яўляюцца асабістыя прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб старшынёй Бабруйскага райвыканкама ці яго намеснікамі.
Сёння з грамадзянамі, якія запісаліся на прыём, сустрэўся першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Каўранін. Пытанні датычыліся ў асноўным жыццядзейнасці. У прыватнасці, жыхар Малых Бортнікаў звярнуўся па пытанні прадастаўлення паслуг СВК “Гігант”.
Голас жыхароў пачуты. Праблемы, з якімі яны звярнуліся, першы намеснік старшыні райвыканкама ўзяў на кантроль— усім, каго датычацца, рэкамендавана сітуацыю вывучыць. Адказ заявіцелям будзе дадзены ў адпаведныя тэрміны.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.