Темы

Будзе згуртаваная каманда — будзе і вынік

Пытанні малочнай вытворчасці на кантролі ў раёне на працягу года. І небезпадстаўна: грошы ад продажу дзяржаве рэнтабельнай прадукцыі гаспадаркі маюць штодня. Залішнім будзе гаварыць, наколькі ў апошніх маецца патрэба. 

Між тым, падыход да арганізацыі вытворчага працэсу, а значыць, і вынікі работы ў малочнай галіне, як заўважае ў нашай з ім размове першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валерый Сяргейчык, у гаспадарках розныя. Чаму? На гэты конт у кіраўніка райсельгасхарчу меркаванне цвёрдае. Аднак па парадку:

— Валерый Аляксандравіч, як абстаяць справы ў малочнай вытворчасці гэтым часам, у прыватнасці, за перыяд з пачатку кастрычніка?

— З пачатку месяца валавая вытворчасць малака ў раёне склала 2554 тоны, або 101 працэнт да аналагічнага перыяду мінулага года.

Надой на адну карову склаў 10,1 кг малака, што на 0,2 кг болей, чым летась. Узрасла рэалізацыя малака дзяржаве. За перыяд з пачатку месяца гаспадаркі прадалі 2094,4 тоны прадукцыі, або 106 працэнтаў да мінулага года. Нядрэнны сярэднераённы паказчык тлустасці малака — 3,7 працэнта. Але гэта, паўтаруся, лічбы, якія характарызуюць стан развіцця малочнай вытворчасці ў цэлым па раёне. Некалькі іншая сітуацыя, калі аналізаваць у разрэзе гаспадарак. Той жа СВК “Гігант” у параўнанні да аналагічнага перыяду мінулага года знізіў валавую вытворчасць, яна склала ўсяго толькі 78 працэнтаў. Не дабралі леташняга малака і ў філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” — 88 працэнтаў. Са станоўчага боку хочацца адзначыць ААТ “Саўгас “Кісялевічы”, дзе аб’ёмы павялічылі да 122 працэнтаў, ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі” — 115 працэнтаў і філіял “Варатынь” РУП “БЗТДіА” — 114.  Калі браць рэалізацыю малака, то знізілі аб’ёмы продажу зноў жа  ў СВК  “Гігант”  і філіяле “Харчавік-Агра” — 61 і 97 працэнтаў суадносна. Павялічылі — у Бабруйскім ААТ “Аграмашсервіс” — 132 працэнты, ААТ “Саўгас “Кісялевічы” і ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” — па 126 працэнтаў, а таксама ў філіяле “Варатынь” — 120 працэнтаў у параўнанні да мінулага года. У астатніх гаспадарках таксама адзначаны рост валавой вытворчасці: ад 101 працэнта ў СВК “Калгас імя Дзяржынскага” да 108 працэнтаў у СВК “Калгас імя А. Неўскага”.

— На працягу апошняга часу СВК “Гігант” — гаспадарка, з якой прывыклі звязваць толькі станоўчыя дасягненні, значна знізіла аб’ёмы вытворчасці і, як вынік, аб’ёмы рэалізацыі малака. З чым гэта звязана і наколькі вырашальныя там праблемы?

— Прычына сітуацыі, якая склалася ў “Гіганце” — у лячэнні хворых жывёл. А ўлічваючы тое, што гаспадарка — другая ў раёне пасля СВК “Калгас імя А. Неўскага” па аб’ёмах  вытворчасці прадукцыі, вядома, што яе ўплыў на агульны стан развіцця малочнай вытворчасці ў раёне дастаткова прыкметны. Спадзяемся, што сітуацыя там выправіцца.  

— Гаворачы пра жывёлагадоўлю, нельга не закрануць пытанне корму. Незнарок народная мудрасць гаворыць: “Малако ў каровы на языку”. Ці дастаткова ў раёне корму, каб у далейшым можна было разлічваць на малако ды і мяса таксама?

— Корму на зімоўку назапашана дастаткова. Між тым, сам па сабе гэты факт яшчэ нічога не значыць, або значыць не настолькі, каб з упэўненасцю сцвярджаць, што вытворчасць жывёлаводчай прадукцыі ва ўсіх гаспадарках будзе павялічвацца. Можна мець корм, але не даць яго жывёле, або даць несвоечасова, або без уліку збалансаванасці рацыёнаў… Там не даглядзелі, тут парушылі тэхналогію — і таго, на што разлічвалі, не атрымалі. Іншымі словамі, трэба каб у кожнай сельгасарганізацыі была згуртаваная каманда людзей, зацікаўленых у выніках сваёй работы — ад кіраўніка да спецыялістаў, аператараў машыннага даення. Там, дзе такая каманда ёсць, і справы ідуць на лад. А дзе яе няма, дзе кожны сам па сабе, пры сваіх інтарэсах, наўрад ці можна гаварыць пра значны прарыў. Узяць хоць бы СВК “Калгас імя Дзяржынскага”. Учора там правялі рабочую нараду. Здавалася б, усё маецца: зерне, травяны корм, жывёла, ёсць расцёлы, а станоўчых зрухаў няма. Чаму, да прыкладу, нізкі працэнт малака гатунку “экстра”? Таму што няма згуртаванай каманды прафесіяналаў, няма патрэбнага кантролю за вытворчым працэсам. Пытанне на нарадзе ставілася жорстка, будзем спадзявацца на станоўчыя змены. Гэта, дарэчы, тычыцца і некаторых іншых гаспадарак, дзе павінны зразумець, што ад працоўнай дысцыпліны выгоду атрымаюць  у першую чаргу яны самі.

— Дзякуй, Валерый Аляксандравіч, за размову.

 Алена КАРПЕНКА.  

Последние новости

Происшествия и безопасность

Безопасное лето: как вести себя у водоемов и на воде

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Бесплатные консультации малообеспеченных проведут 8 мая адвокаты Беларуси

6 мая 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Хроника происшествий в Бобруйском районе

6 мая 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Поощрение за выявление коррупции

6 мая 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Горела баня в Старой Шараевщине

6 мая 2024
Читать новость
Общество

На сайте «Белавиа» теперь можно бронировать отели за рубежом

6 мая 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе собака засунула голову в отверстие в бочке и застряла — помогли спасатели

6 мая 2024
Читать новость
Актуально

Министерство спорта и туризма совместно с АБФФ наметили пути развития футбола в стране

6 мая 2024
Читать новость
Актуально

Нагрузка делегатам, “военное время” в полях, воздушная проверка и пасхальная свеча. Итоги недели Президента

6 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Овнов ждет активная неделя, а Близнецов —перспективные проекты. Гороскоп на неделю с 6 по 12 мая

6 мая 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Стрелка вверх
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

У раёне адзначылі Першамай

1 мая 2024
Стрелка вверх
Происшествия и безопасность

Главный ветеринар предприятия АПК под видом реализации павших животных на убой скрыл падеж 12 голов КРС: прокуратура Бобруйского района направила уголовное дело в суд

23 апреля 2024
Стрелка вверх