Темы

Дэлегат Усебеларускага народнага сходу сустрэлася з калектывам Цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва

Дэлегат Усебеларускага народнага сходу сустрэлася з калектывам Цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва

Дэлегат УНС, намеснік старшыні райсавета дэпутатаў Алеся Стэльмак сустрэлася з працоўным калектывам раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Нагадаўшы дату правядзення другога пасяджэння сёмага Усебеларускага народнага сходу (пройдзе ў Мінску 18-19 снежня), Алеся Сяргееўна засяродзіла ўвагу на кампетэнцыях вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя ў Беларусі — вызначэнне стратэгічнага накірунку развіцця краіны, замацаванне канстытуцыйнага строю і грамадзянскай згоды. Усебеларускі народны сход, як яна адзначыла, удзельнічае ў зацвярджэнні асноўных накірункаў знешняй і ўнутранай палітыкі, ваеннай дактрыны, канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, а таксама мае права прапаноўваць змены ў Канстытуцыю і разглядаць іншыя важныя пытанні.

Алеся Стэльмак распавяла аб тым, хто можа стаць дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, пазнаёміла са складам дэлегацыі ад нашага раёна, нагадала, якія рашэнні былі прыняты на мінулым УНС і якія асноўныя пытанні будуць разгледжаны ў снежні, падзялілася ўражаннямі ад удзелу ва Усебеларускім народным сходзе. Пацікавілася наяўнасцю пытанняў у калектыва да яе як дэлегата УНС, падзякавала работнікам за добрасумленную працу на карысць Бабруйшчыны, за актыўную грамадзянскую пазіцыю, заклікала праяўляць ініцыятыву ў пытаннях і справах, накіраваных на паляпшэнне дабрабыту краіны і суайчыннікаў.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Лукашенко: наша память — щит, которым мы сдерживаем агрессию воинствующего реваншизма

22 июня 2026
Читать новость
Актуально

Спортивный разбор, атака дрона, план для армии и агробизнес. Итоги недели Президента

22 июня 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на неделю с 22 по 28 июня для всех знаков зодиака

22 июня 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 22 июня: дожди, грозы и до +29°С

22 июня 2026
Читать новость
Актуально

Таццяна Рачынская: «Аднойчы абраўшы прафесію, у ёй не памылілася»

21 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«Белашава сцежка». Учащаяся молодежь отправилась по маршруту живописной экотропы

21 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем