Темы

Шчаслівы той, хто шчаслівы ў сябе дома

Шчаслівы той, хто шчаслівы ў сябе дома

Міжведамаснае мерапрыемства пад такой назвай у межах рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта “Здаровыя гарады і пасёлкі” прайшло сёння ў Цялушскай сярэдняй школе.

На сустрэчу з вучнямі 7-11-х класаў прыехалі медыкі Бабруйскай гарадской паліклінікі №2: псіхолаг Алена Ганчарова, урач падлеткавага кабінета Валянціна Фёдарава, інстуктар-валеолаг Ларыса Колесава і пратаіерэй Іаан Каляда, кіраўнік аддзела па ўзаемадзеянні з установамі аховы здароўя Бабруйскай епархіі. Спікеры, кожны са свайго боку, давялі школьнікам, наколькі важна з дзяцінства захоўваць духоўнае і фізічнае здароўе.

У прыватнасці, Іаан Каляда засяродзіў увагу на поглядзе праваслаўнай царквы на праблему брыдкаслоўя ў грамадстве (у  гэтыя дні БПЦ праводзіць асветніцкую акцыю “Я і мая сям’я — без брыдкаслоўя”). Спыніўся на шкодзе ад выкарыстання мацернай лексікі, што апошнім часам назіраецца ў асяродку моладзі. Брыдкаслоўе назваў не толькі вялікім грахом перад богам, але і пагрозай духоўнаму і фізічнаму здароўю чалавека, заклікаў да духоўнай і цялеснай чысціні не толькі саміх школьнікаў, але праз іх — бацькоў, у чыіх сем’ях падобнае дазваляюць.

Цікава і захапляльна, з выкарыстаннем інтэрактыву распавяла пра спосабы захавання сямейных каштоўнасцяў Алена Ганчарова. Школьнікі наперабой удзельнічалі ў гульнях — вызначалі найбольшыя для сябе каштоўнасці і прапаноўвалі магчымыя спосабы ўкаранення апошніх у сям’і.

Валянціна Фёдарава давяла вучням пра алкагалізм — наймацнейшы разбуральнік сямейных каштоўнасцяў у грамадстве. Падрабязна спынілася на негатыўным уздзеянні алкаголю на дзіцячы і падлеткавы арганізм.

У падагульненне размовы Ларыса Колесава яшчэ раз нагадала школьнікам, як важна быць здаровым, распавяла пра спосабы абароны сям’і ад грыпу і вострых рэспіраторных вірусных захворванняў, назваўшы прышчэпку найбольш дзейсным з іх.    

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В Бобруйском райисполкоме прошло расширенное совещание, на котором обсудили работу в информационном пространстве в современных условиях

4 декабря 2025
Читать новость
Спорт

С 20 ноября стартовал республиканский социальный проект по поддержке спорта и здорового образа жизни «Супер либеро»

4 декабря 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Бобруйском РОВД предупреждают о «новогодних» схемах выманивания денег

4 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Бобруйском районе функционирует «Кризисная комната»

4 декабря 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

С жителями агрогородка Ленина говорили о важности установки АПИ

4 декабря 2025
Читать новость
Общество

Куда девать «низкосорт»? Распиливать вдоль и поперек!

4 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем